25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хаўер Салана заклікаў Лукашэнку не прызнаваць Абхазію і Паўднёвую Асецію

14

Вярхоўны камісар ЕЗ заклікае афіцыйны Менск не прызнаваць незалежнасць тэрыторый Грузіі.

Хаўер Салана заяўляе, што ў адваротным выпадку, адносіны ЕЗ-Беларусь будуць перагледжаныя і «зменяцца не зусім у добрым напрамку», паведамляе «GHN».

«У далейшых адносінах Беларусі і ЕЗ вялікае значэнне будзе мець тое, як вырашыць Менск пытанне прызнання незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. У адваротным выпадку адносіны арганізацыі і Менска будуць перагледжаныя», - заявіў Вярхоўны камісар Еўразвяза па знешняй палітыцы і бяспецы 16 сакавіка ў Брусэлі пасля завяршэння сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕЗ.

Адзначым, што 16 сакавіка міністр замежных спраў Грузіі Грыгол Вашадзэ ў межах візіту ў Бельгію і Люксембург сустрэўся з камісарам Еўразвяза па пытаннях знешніх адносінаў і суседскай палітыкі Бенітай Ферэра Вальднер.

Па інфармацыі МЗС, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні грузіна-расейскіх адносінаў, сітуацыі ў краіне, узаемаадносіны Грузіі з ЕЗ, перспектывы спрашчэння візавага рэжыму і шэраг іншых тэм.

Сёння Вашадзэ правядзе сустрэчу з вярхоўным камісарам ЕЗ па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Хаўерам Саланай. Сёння жа ў Брусэлі адбудзецца міжнародная канферэнцыя, прысвечаная ўзаемаадносінам Грузіі з Расеяй і Еўразвязам, у якой таксама прыме ўдзел кіраўнік МЗС Грузіі.

Вярхоўны камісар Еўразвяза па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана знаходзіўся з візітам у Менску ў лютым 2009 года. Ён правёў шэраг сустрэч з чыноўнікамі афіцыйнага Менска, у тым ліку, з Аляксандрам Лукашэнкай. Тэмы, якія абмяркоўвалі еўрапейскі чыноўнік і беларускі кіраўнік, дагэтуль невядомыя, бо перамовы фактычна вяліся за зачыненымі дзвярыма.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках