25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Залескі: «Эканамічная яма скончыцца толькі пад 2012 год»

10

Незалежныя эксперты прагназаюць, што эканамічны крызіс у Беларусі працягнецца да 2012 года.

Паводле Нацыянальнага банку, на 1 сакавіка 2009 году ўклады насельніцтва ў банках у пераліку на нацыянальную валюту склалі больш за 15 трыльёнаў рублёў. Таксама старшыня Нацбанку Пётар Пракаповіч заявіў, што золатавалютныя рэзэрвы ад пачатку году ўдалося нарасьціць амаль на 500 мільёнаў даляраў, нагадвае «Радыё Свабоды».

На думку эканаміста Міхаіла Залескага, гэтыя лічбы зусім ня сьведчаць пра рост дабрабыту насельніцтва Беларусі.

«Гэтыя лічбы кажуць нам адну вельмі цікавую рэч, -- кажа Міхаіл Залескі. -- Калі мы возьмем ды падзелім іх, напрыклад, на 9,5 мільёнаў, то мы атрымаем, колькі будзе на аднаго чалавека. І вось уявіце, што нешта здарылася – людзі ашчаджаюць на ўсялякі выпадак, і вось гэты выпадак пачаўся сёньня. Колькі я магу пражыць на гэтыя грошы? Адзін месяц. А тыя неабачлівыя амэрыканцы, у якіх крызіс, выходзяць на пэнсію і ў кароткіх нагавіцах, на склератычных ножках яшчэ 20 гадоў езьдзяць па ўсім сьвеце».

Як кажа Міхаіл Залескі, афіцыйны рост золатавалютных рэзэрваў Беларусі залежыць ад расейскіх і эўрапейскіх крэдытаў.

«Мы пазычылі гэтыя даляры, -- адзначае эксперт. -- Калі суадносіць кошт золата – а гэта сапраўдны тавар – з ваганьнямі індэксу Доў-Джонса, то ідзе чацьвёртая за сто гадоў яма, якая мусіць скончыцца недзе да сярэдзіны 2012 году. Хаця ўсе гэтыя пашкоджаньні, якія бываюць з эканомікай, у многім залежаць не ад гэнага крызісу, а ад паводзінаў урадаў і людзей, ад таго, які сродак будзе знойдзены, каб перажыць гэтыя цяжкія гады. То бок прагназаваць можна тое, што ўсё залежыць ад нас і ад ураду. Ад таго, наколькі ўрад спыніць сваю гістэрыку, спыніць свой роблены аптымізм і зоймецца справай. То бок уратаваньнем тых людзей, якія рэальна пацярпелі ад крызісу і разьвязаньнем рук тым людзям, якія могуць і ў гэтыя часы нешта карыснае зрабіць».

Як сцвярджае эканаміст, наступная хваля дэвальвацыі беларускага рубля будзе залежыць ад загаду Лукашэнкі.

«У кожнай школе, у кожным дзіцячым садку адразу на сьцяне напісана: «Жыву ў Беларусі, тым ганаруся», -- кажа Міхаіл Залескі. -- Пра гэта нельга забываць ні на хвіліну. Бо дэвальвацыя ў нас праводзіцца толькі і выключна на загад прэзыдэнта Лукашэнкі. І таму прадказваць ягоныя паводзіны – немагчыма».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках