25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лідэра менскіх прадпрымальнікаў узялі адбіткі туфляў

12

Услед за адбіткамі пальцаў міліцыянты сталі браць у апазіцыянераў адбіткі абутку.

Як паведаміў БелаПАН лідэр кардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Менска Аляксандр Макаеў, супрацоўнікі міліцыі ўзялі ў яго адбіткі туфляў.

18 сакавіка ён быў выкліканы ў следчы аддзел крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС Менска. «Супрацоўнікі міліцыі заявілі мне, што я выклікаюся ў сувязі з рабаваннем пункта абмену валют у менскім гіпермаркеце «Прастор». Нібыта мой тэлефон знаходзіцца ў нейкіх чорных спісах, і мне неабходна прыйсці на допыт», — сказаў А.Макаеў.

Прадпрымальнік адзначыў, што ў міліцыі ў яго цікавіліся нумарам тэлефона праваабаронцы Ігара Ледніка, які пражывае ў Барысаве (Менская вобласць). «Пасля гэтага супрацоўнікі міліцыі ўзялі ў мяне адбіткі туфляў. Яны паспрабавалі ўзяць і адбіткі пальцаў, аднак я заявіў, што іх ужо здаваў», — паведаміў А.Макаеў.

Ён звязвае выклік у міліцыю з падрыхтоўкай акцыі, прысвечанай Дню Волі, якая павінная прайсці 25 сакавіка ў Менску. «Як гэта дапаможа міліцыі знайсці злачынцу, я не ведаю, а ці стане гэта чарговай правакацыяй у адносінах лідэраў апазіцыі — мы паглядзім», — заявіў прадпрымальнік.

Злачынства было здзейсненае ўвечары 20 лютага. Невядомы ў камуфляжы пракраўся ў памяшканне абменнага пункта пад выглядам інкасацыі грашовых сродкаў. Ужыўшы гвалт, ён завалодаў 40.249 далярамі ЗША, 8.315 еўра, 69 тыс. расейскіх рублёў і 80 млн. беларускіх рублёў.

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Маскоўскага РУУС узбуджаная справа па ч. 3 арт. 207 Крымінальнага кодэкса (разбой, здзейснены арганізаванай групай, альбо са здзяйсненнем цяжкага целавага пашкоджання, альбо з мэтай завалодання маёмасцю ў адмыслова буйным памеры). Максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле — 15 год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках