25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Казулін сустрэўся з віцэ-прэм’ерам Чэхіі

2

17 сакавіка былы палітвязень і экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Аляксандр Казулін сустрэўся ў Празе з віцэ‑прэм’ерам Чэхіі па еўрапейскіх справах Аляксандрам Вондрай.

Галоўнай тэмай размовы было пытанне запрашэння Лукашэнкі ў Прагу на майскі саміт кіраўнікоў дзяржаў, перадае «Наша Ніва».

Казулін выказаў меркаванне, што запрашаць Лукашэнку ў Прагу немагчыма, бо ў Беларусі не зроблена ніякіх канкрэтных крокаў па дэмакратызацыі, якія маглі б кампенсаваць рэпрэсіі за апошнія пятнаццаць гадоў кіравання. Па словах Казуліна, такую пазіцыю займаюць 90% прадстаўнікоў беларускага дэмакратычнага руху.

Былы палітвязень сказаў, што ў 2009 годзе адзначаюцца 20‑ыя ўгодкі аксамітнай рэвалюцыі, а 7 траўня, у дзень саміту, будзе роўна дзесяць гадоў з моманту знікнення Юрыя Захаранка. Таму ў такіх умовах прыезд Лукашэнкі ў Прагу абазначаў бы выйгрыш дыктатуры над дэмакратыяй.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках