25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошняя дыктатура Еўропы павінная знікнуць

Апошняя дыктатура Еўропы павінная знікнуць

18 сакавіка, у трэцюю гадавіну «прэзідэнцкіх выбараў» у Беларусі, вынікі якіх былі сфальсіфікаваныя ўладамі, у дзясятках гарадоў Еўропы прайшлі акцыі пад лозунгам «Дайце голас беларусам!».

Акцыі арганізаваныя міжнароднай моладзевай арганізацыяй JEF-Europe (Маладыя Еўрапейскія Федэралісты).

«18 сакавіка ва ўгодкі сфальсіфікаваных выбараў Лукашэнкі моладзь усёй Еўропы правяла вулічныя акцыі. Мы завязвалі роты помнікам у еўрапейскіх гарадах і прымацоўвалі да іх плакаты з надпісамі на розных мовах: «Надыйшоў час перамен. Надыйшоў час свабоднай Беларусі!». Беларуская дыктатура існуе ўжо 15 год, а Еўразвяз дагэтуль не мае зразумелай палітыкі адносна сітуацыі ў Беларусі», -- заявілі арганізатары акцыі.

Агульнаеўрапейская акцыя ў падтрымку правоў беларусаў праводзіцца ўжо чацвёрты год запар. У гэты раз акцыя была прымеркаваная да пытання знешняй палітыкі Еўразвяза.

«Еўрапейская моладзь будзе працягваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі. Летась мы адзначалі значныя зрухі ў бок дэмакратызацыі ў Беларусі, але зараз Менск далёкі ад істотных станоўчых зменаў.

Брусэль павінен цвёрда заявіць, што свабода прэсы і няўрадавых арганізацый і, перш за ўсё, павага правоў чалавека і апазіцыі, з'яўляецца неабходнай умовай пачатку ўзаемавыгадных адносінаў з Еўропай і візітаў беларускага кіраўніцтва ў Еўропу. 18 сакавіка мы нагадалі нашым лідэрам і грамадзянскай супольнасці, што Еўрапейскі кантынент не свабодны ад дыктатур», -- заяўляе каардынатар акцыі Тоні Джыгліана.

Прэзідэнт JEF-Europe Сэмюэль Пі адзначыў, што сёння, напярэдадні выбараў у Еўрапейскі Парламент, важна зразумець, што «сітуацыя ў Беларусі - прыклад поўнай паразы палітыкі Еўразвяза па пашырэнні свабоды і дэмакратыі».

Napoli [IT]

Bayreuth [DE]

Mechelen [BE]

Turku [FI]

Chisinau [MD]

Puebla [Mexico]

Madrid [ES]

Dubai [UAE]

Konstanz [DE]

Augsburg [DE]

Pristina [Kosovo]

Valencia [ES]

Auvergne [FR]

Barcelona [ES]

Bonn [DE]

Bordeaux [FR]

Budapest [HU]

Debrecen [HU]

Gran [NO]

Grenoble [FR]

Haugesund [NO]

Joensuu [FI]

Klaipeda [LT]

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках