25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым дырэктарам тэлеканала «Белсат» прызначаная Беата Паклепа

5

Новым кіраўніком польскага спадарожнікавага тэлеканала «Белсат», які вяшчае для Беларусі, прызначаная Беата Паклепа.

Аб гэтым паведамляў БелаПАН прэс-сакратар тэлеканала Сяргей Пялеса.

Па ягоных словах, раней Б.Паклепа займала пасаду намесніка дырэктара канала «Белсат». У цяперашні час яна знаходзіцца ў замежнай камандзіроўцы, адкуль павінная вярнуцца праз два дні.

Былы дырэктар «Белсата» Агнешка Рамашэўска была знятая з пасады 17 сакавіка за «ігнараванне рашэнняў нагляднай рады». У дакуменце аб звальненні, у прыватнасці, гаварылася, што Рамашэўска публічна крытыкавала рашэнні рады, у тым ліку на сустрэчах камісій сейма, і выказвалася на старонках прэсы без адпаведнага ўзгаднення, якога патрабуе закон ад 2006 года.

Каментуючы сваё звальненне, Рамашэўска выказала здагадку, што ў «гэтым замяшаныя такія палітычныя сілы, якія вельмі не хочуць нашкодзіць Лукашэнку, не хочуць ісці супраць яго».

23 красавіка 2007 года Польскае грамадскае тэлебачанне (TVP) і Міністэрства замежных спраў Польшчы падпісалі дамову аб стварэнні спадарожнікавага тэлеканала «TV Беларусь». Ягоным дырэктарам была прызначаная А.Рамашэўска. 18 ліпеня TVP зацвердзіла ў сваёй структуры новы спадарожнікавы тэлеканал, які атрымаў назву «Белсат». Вяшчанне «Белсата» пачалося 10 снежня 2007 года. Канал фінансуецца з рэзервнага бюджэту польскага МЗС.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках