25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас крызісу Лукашэнка з шыкам адпачывае на курорце ў Сербіі (Абноўлена, фота)

135
Падчас крызісу Лукашэнка з шыкам адпачывае на курорце ў Сербіі (Абноўлена, фота)

Аляксандр Лукашэнка ў гэтыя дні адпачывае на прэстыжным горналыжным курорце Сербіі.

Аб гэтым паведаміла сербскае інфармацыйнае агенцтва Beta.

Гара Капаонік – самае прэстыжнае месца зімовага адпачынку ў Сербіі, знаходзіцца на поўдні краіны.

«Боінг-737» з беларускім дыктатарам на борце прыбыў у аэрапорт імя Канстанціна Вялікага ў горад Ніш на поўдні Сербіі ў суботу.

Адтуль Лукашэнка паехаў на горналыжны курорт. Па неафіцыйнай інфармацыі, ён правядзе там ўвесь гэты тыдзень, паведамляе сербскае агенцтва.

У той жа час беларускае афіцыйнае агенцтва БелТА паведаміла, што Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Сербіі з «працоўным візітам».

Па інфармацыі БелТА, беларускі кіраўнік правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам краіны і прадстаўнікамі справавых кругоў. «У цэнтры ўвагі - пытанні пашырэння гандлёва-эканамічных адносінаў па самым шырокім спектры напрамкаў, перспектывы рэгіянальнага еўрапейскага супрацоўніцтва, актуальныя пытанні міжнароднай позвы дня», -- гаворыцца ў паведамленні.

Тым не менш, агенцтва адзначае, што ў межах візіту таксама запланавана, што Лукашэнка правядзе ў Сербіі некалькі дзён адпачынку.

Лукашэнка адпачывае разам з сынамі і эскортам са 150 чалавек

Як перадае сербскае выданне Vesti, у Капаоніку беларускі кіраўнік разам з сем'ямі сваіх сыноў, а таксама з эскортам у 150 чалавек спыніўся ў прэзідэнцкім люкс-гатэлі «Гранд». Перадаецца, што прэзідэнцкі самалёт даставіў таксама ў аэрапорт горада Ніш 50 аўтамабіляў.

У гатэлі «Гранд» пацвердзілі інфармацыю аб знаходжанні ў іх высокага беларускага госця, аднак пра якія-небудзь падрабязнасці казаць не пажадалі. Як паведаміў сербскім журналістам, настойваючы на ананімнасці, адказны супрацоўнік «Гранда», ніхто не папярэдзіў іх, што ў гатэль прыбудзе такі высокі госць — сказалі, што чакаецца прыезд беларускай дэлегацыі.

«Мы былі вельмі здзіўленыя, калі ўбачылі яго, а тым больш ягоную світу — сыноў з іхнімі сем'ямі, ахову, повара, няняў дзяцей», — паведаміў прадстаўнік гатэля.

Ён таксама дадаў, што за выключэннем таго, што «повар Лукашэнкі рыхтуе ежу разам з паварамі гатэля», высокі госць імкнецца не адрознівацца ад іншых госцяў.

«З боку беларускага кіраўніка няма нейкіх асаблівых патрабаванняў. Разам з астатнімі ён харчуецца ў рэстаране, чакае сваёй чаргі на лыжным пад'ёмніку. Мы імкнемся арганізаваць усё найлепшым чынам, каб у наступным годзе прэзідэнт Беларусі зноў прыбыў да нас на адпачынак».

Нагадаем, што ў ранейшыя гады Аляксандр Лукашэнка адпачываў у Аўстрыі. Таксама ён праводзіў адпачынак у Казахстане на вядомым курорце Чымбулак і ў Славеніі на горналыжным курорце Крвавец (журналісты адшукалі беларускага кіраўніка ў замку Брдо, дзе нумар каштаваў казачна дорага).

Дарэчы

З 3 па 10 сакавіка ў Менску будзе знаходзіцца місія Міжнароднага валютнага фонда. Мэта візіта - апошнія змены ў эканоміцы Беларусі. Гэта прамежкавы візіт супрацоўнікаў фонда ў межах праграмы stand-by перад агляднай місіяй, якая плануе наведаць Менск у красавіку.

Што вядома аб гары Капаонік?

Самая высокая вяршыня – 2 017 м над узроўнем мора

Вышыня горналыжнага цэнтра - 1 770 м

Вышыня вяршыні - 2 017 м

Максімальны перапад - 512 м

Сукупная працягласць трас - 60 км

Колькасць пад'ёмнікаў - 22

Лёгкія трасы - 11

Сярэднія трасы - 7

Складаныя трасы - 4

Самая працяглая траса - 3,5 км

Так выглядае гатэль, у якім размясціўся Лукашэнка са світай:

Напісаць каментар 135

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках