25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалася масавая дактыласкапія непаўнагадовых

5

Міліцыянты разам з адміністрацыяй Лідскага каледжа праводзяць незаконную масавую дактыласкапію навучэнцаў.

Як стала вядома прэс-службе «Маладога фронту» ад аднаго з выкладчыкаў навучальнай установы, у Лідскім каледжы пры Гарадзенскім універсітэце імя Я. Купалы праводзіцца масавая дактыласкапія.

Міліцыянт і загадчык аддзяленнем бяруць адбіткі пальцаў прама падчас заняткаў – як у юнакоў, так і ў дзяўчын. Свае дзеянні яны тлумачаць тым, што адбіткі пальцаў неабходныя «для ваенкамата і для пашпарта».

Навучэнцам, якія адмаўляліся рабіць дактыласкапію, пагражалі праблемамі ў вучобе. Гэта першы вядомы выпадак, калі праводзіцца незаконная масавая дактыласкапія ў непаўнагадовых юнакоў і дзяўчын у навучальнай установе Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках