25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Місія МВФ прыязджае ў Беларусь

4

Місія Міжнароднага валютнага фонду будзе вывучаць эканамічную сітуацыю ў Беларусі з 3 па 10 сакавіка.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у беларускім офісе МВФ.

«Місія МВФ з 3 па 10 сакавіка будзе вывучаць апошнія змены ў эканоміцы Беларусі. Гэта прамежкавы візіт супрацоўнікаў фонду ў межах праграмы stand-by перад агляднай місіяй, якая плануе наведаць Менск у красавіку», - сказаў прадстаўнік офіса.

Ён таксама паведаміў, што місію ўзначаліць Крыстафер Джарвіс - новы кіраўнік місіі па Беларусі. Раней місію МВФ па Беларусі ўзначальваў сталы прадстаўнік МВФ у Расеі Невен Матэс.

Як ужо паведамлялася, 12 студзеня 2009 года Выканаўчая рада дырэктараў МВФ ухваліла вылучэнне Беларусі крэдыту ў памеры $2,46 млрд (420% квоты Беларусі ў МВФ) пад рэалізацыю разлічанай на 15 месяцаў (да красавіка 2010 года) праграмы рэформаў. Першы транш крэдыту ў памеры $788 млн пад LIBOR+0,75% гадавых паступіў у Беларусь 14 студзеня, астатнія сродкі павінны пералічвацца з улікам штоквартальных справаздачаў беларускага ўрада. Мінфін Беларусі чакае паступленне чарговага транша - у памеры каля $400 млн - у красавіку 2009 года.

МВФ і ўлады Беларусі канчаткова ўзгаднілі ўсе ўмовы крэдыту 31 снежня 2008 года. Улады Беларусі звярнуліся ў МВФ з просьбай аб даванні фінансавання ў кастрычніку 2008 года.

Узгодненая з урадам Беларусі праграма рэформаў МВФ прадугледжвае лібералізацыю эканомікі, у прыватнасці, коштаўтварэння, новы рэжым курсаўтварэння (пераход на прывязку нацвалюты да кошыку валюты пасля папярэдняй аднамомантавай дэвальвацыі на 20%) і жорсткае стрымліванне ўнутранага попыту, у тым ліку праз абмежаванне бюджэтных выдаткаў, уключаючы мінімізацыю дзяржпадтрымкі банкаў і зніжэнне зарплаты ў невытворчай сферы.

Беларусь з'яўляецца чальцом МВФ з 1992 года. За перыяд супрацоўніцтва з фондам Беларусь атрымала ад МВФ два траншы крэдыту па праграме сістэмных рэформаў у жніўні 1993 года ($98 млн) і ў лютым 1995 года ($101,7 млн) і адзін транш крэдыту stand-by у верасні 1995 года ($101,7 млн). У далейшым фонд спыніў вылучэнне крэдытаў Беларусі з-за неадпаведнасці эканамічнай палітыкі ўрада рэкамендацыям фонду. Апошні плацёж па раней атрыманых крэдытах МВФ быў праведзены Беларуссю 1 лютага 2005 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках