25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беніта Фэрэра-Вальднер: ЭЗ вельмі турбуюць рэпрэсіі супраць апазыцыі ў Беларусі

6

Эўракамісар кажа, што асабіста сочыць за палітычнымі падзеямі ў Беларусі.

Аб гэтым гаворыцца ў лісце, які даслала Бэніта Фэрэра-Вальднэр старшыні Рады БНР Івонке Сурвіле, перадае «Радыё Свабода».

Ліст быў дасланы ў адказ на зварот Івонкі Сурвілы у сувязі з рэпрэсіямі супраць актывістаў апазыцыі ў Беларусі, у прыватнасьці, гвалтоўным прызывам у войска некаторых моладзевых актывістаў.

У сваім лісьце Ферера-Вальднэр сказала, што гэтыя падзеі, як і часовае пазбаўленьне волі за ўдзел у несанкцыянаваных сходах, яе «вельмі турбуюць».

Яна піша, што пад час спатканьня з Мартынавым ў Брусэлі 27 студзеня Эўразьвяз прызнаў пэўныя пазытыўныя крокі, прынятыя беларускімі ўладамі пасьля вызваленьня палітвязьняў у жніўні 2008 году.

Адначасна Фэрэра-Вальднэр выказала спадзяваньне, што «Беларусь зробіць больш пераканаўчыя захады», і ўлада «устрымаецца ад затрыманьняў людзей за ўдзел у несанкцыянаваных сходах».

Эўракамісар запэўніла старшыню Рады БНР, што яна «асабіста сочыць за падзеямі ў Беларусі і будзе працаваць над далейшымі крокамі ў кірунку дэмакратызацыі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках