25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: «Беларусь трапляе ў эканамічную, палітычную і ваенную залежнасць ад Расеі»

4

Незалежныя эксперты заяўляюць, што верагодная ўгода своп паміж Беларуссю і Расеяй будзе засноўвацца на палітычным складніку.

Як заявіў на днях міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрын, Расея не выключае магчымасці правядзення ўгоды своп з Беларуссю ў нацыянальных валютах, аналагічнай той, якая была праведзеная паміж Беларуссю і Кітаем, нагадвае «Беларускі партызан».

Былы кіраўнік Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч лічыць, што пэўны станоўчы момант ад меркаванага пераходу ў беларуска-расейскіх узаемаразліках на рэжым своп ёсць, але ёсць і пэўныя відавочныя мінусы.

«У той час, як у нас адчуваецца велізарны дэфіцыт вольнай канвертоўнай валюты, як існуе звар'яцелы дэфіцыт у знешнегандлёвым сальда з Расейскай Федэрацыяй, такі рэжым разлікаў з апошняй адназначна нясе пэўную выгаду, -- заяўляе эксперт. -- Але, разам з тым, гэтая тэхніка разлікаў нічога кардынальна не змяняе ў цэлым па беларускай эканоміцы. Акрамя таго, такім чынам нацыянальная грашовая адзінка дакладна не ўмацоўваецца. І сапраўды кажучы, мне незразумела, для чаго гэта трэба Расеі. Тут відавочна стаіць палітычная складнік. Відаць, расейскаму кіраўніцтву ўжо неяк няёмка напроста падсілкоўваць беларускую эканоміку, так яно вырашыла гэта рабіць ускосна - праз шматлікія разнастайныя механізмы. Прычым, такім чынам, Беларусь прывязваецца да Расейскай Федэрацыі не толькі праз эканамічны складнік, але і праз палітычны, вайсковы і іншыя».

Адзначым, што валютны своп – гэта камбінацыя дзвюх супрацьлеглых канверсійных угод на аднолькавую суму з рознымі датамі валютавання. Сутнасць яе ў тым, што адначасова адбываецца купля і продаж замежнай валюты на аднолькавую суму з рознымі датамі пастаўкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках