25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напярэдадні Дня Волі ў Варшаве прайшоў канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» (Фота)

5
Напярэдадні Дня Волі ў Варшаве прайшоў канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» (Фота)

22 сакавіка на Тэатральнай плошчы ў Варшаве прайшоў канцэрт «Салідарныя з Беларуссю».

Гэта самая маштабная акцыя ў падтрымку дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Канцэрт праходзіў у сталіцы Польшчы ўжо ў чацвёрты раз напярэдадні Дня Волі. Арганізатарамі акцыі сталі ініцыятыва «Вольная Беларусь» сумесна з мэрыяй Варшавы.

Перад некалькімі тысячамі прысутных на канцэрце «Салідарныя з Беларуссю» палякаў і беларусаў выступалі Ціман Ціманскі, Адам Новак, Чэслаў Спева, Сіднэй Поляк, Яўген Валошын, Настасся Някрасава, гурты IQ48, Eastwest Rockers, Dali, Mio'd, Izrael.

25 сакавіка, у Дзень Волі, варшаўскі канцэрт пакажа тэлеканал «Белсат». Журналіст гэтага тэлеканала Аляксей Дзікавіцкі не сумняецца, што беларусам неабходная падтрымка і салідарнасць з боку дэмакратычных краінаў, асабліва зараз.

«Можа так здарыцца, што Лукашэнка запросяць на саміт ЕЗ у Прагу, а між тым перамены ў Беларусі, так званая «лібералізацыя», на самой справе не адбываюцца. У сапраўднасці ўсе змены - «касметычныя». У нашай краіне зноў з'явіліся палітвязні, зноў разганяюцца мірныя дэманстрацыі. У апазіцыйных колах лічаць, што Захад ім пэўным чынам здрадзіў», - кажа Аляксей Дзікавіцкі.

«Гэты канцэрт – сігнал салідарнасці для беларускай апазіцыі. Людзі, якія кожны дзень жывуць у страху, што могуць апынуцца за кратамі, павінны адчуць, што іх падтрымліваюць, што іх праца не праходзіць марна, і што яны стаяць на правільным шляху», -- сказаў адзін з арганізатараў канцэрту Матэюш Люфт.

Вельмі важным для беларусаў, якія змагаюцца за свабоду, стаў выступ на канцэрце «Салідарныя з Беларуссю» легендарнага лідэра польскай «Салідарнасці» Збігнева Буяка.

Адзін з лідэраў польскай "Салідарнасці" Збігнеў Буяк

Фота: Андрэй Абалевіч

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках