25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады масава праводзяць прыватызацыю прадпрыемстваў: замежных інвестараў пакуль не знайшлося

8

Праграма прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў на 2009 год будзе перагледжаная. У Дзяржкаммаёмасці адзначаюць, што працэс прыватызацыі вядзецца «фактычна ў аварыйным парадку».

Зараз свае прапановы аб прыватызацыі рыхтуюць адразу некалькі рэспубліканскіх ведамстваў, паведаміла «Эканамічнай газеце» начальніца ўпраўлення рэфармавання дзяржуласнасці фонду дзяржмаёмасці Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Ірына Баркоўская.

Нагадаем, трохгадовы план прыватызацыі, зацверджаны пастановай Саўміна ад 14.07.2008 № 1021, ужо зведаў дзве карэктоўкі. Так, у лістападзе пералік рэфармавах прадпрыемстваў, падпарадкаваных Менбудархітэктуры, быў скарочаны з 12 да 6 аб'ектаў. У снежні выбылі з плану некалькі заводаў Менпрама. Чарговыя змены абяцаюць быць яшчэ больш маштабнымі.

У Дзяржкаммаёмасці адзначаюць, што працэс прыватызацыі аб'ектаў, пералічаных у пастанове № 1021, вядзецца «фактычна ў аварыйным парадку». Прыходзіцца ацэньваць і ставіць на баланс шматлікія раней «бяспашпартныя» будынкі і забудовы, аб'екты, якія па розных прычынах і зусім не былі на ўліку.

За II паўгоддзе 2008 г. было зроблена больш, чым за ўсю мінулую пяцігодку: рэфармаваныя 156 прадпрыемстваў рэспубліканскай формы ўласнасці, на базе якіх створана 107 ААТ з колькасцю больш за 89 тыс. чалавек. У статутныя фонды гэтых прадпрыемстваў уключаная дзяржаўная маёмасць на суму каля 4 трлн. Br. Акрамя таго, у 2008 г. у фонд нацыянальнага развіцця паступіла 2 трлн. Br (з улікам заключаных пагадненняў папярэдніх гадоў) ад аперацыяў з акцыямі АТ, якія належалі дзяржаве.

У Дзяржкаммаёмасці не губляюць надзею знайсці пакупнікоў для прыватызаваных прадпрыемстваў. Праўда, пакуль сярод замежных інвестараў, жадаючых набыць акцыі хаця б аднаго са 107 створаных ААТ, не знайшлося.

Спецыялісты Дзяржкаммаёмасці тлумачаць гэта выключна працэдурнымі момантамі: у прыватнасці, працоўным калектывам даецца дастаткова працяглы ільготны перыяд на выкуп акцыяў сваіх прадпрыемстваў ці абмен іх на чэкі «Маёмасць».

На думку распрацоўшчыкаў праграмы прыватызацыі, асаблівую цікавасць павінны выклікаць прадпрыемствы, чые акцыі ў адпаведнасці з Указам ад 10.11.2008 № 605 не падлягаюць продажу на ільготных умовах. У Дзяржкаммаёмасці запэўніваюць, што прапановы замежных і айчынных інвестараў па такіх ААТ зараз вывучаюцца і яны могуць змяніць уласніка ўжо ў хуткім часе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках