25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы на лыжах (Фотарэпартаж)

28

У мінулыя выходныя Лукашэнка адпачываў на курорце ў Сочы разам з Мядзведзевым і Пуціным. Палітычная тройка пакаталася на лыжах і пагаварыла пра палітыку.

Кіраўнікі Беларусі і Расеі абмяркоўвалі важныя палітычныя пытанні ў лыжнай экіпіроўцы. Далей, верагодна, перамовы запатрабавалі больш дэталёвага абмеркавання. Таму на пад'ёмніку да Лукашэнкі і Мядзведзева далучыўся прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін, абуты ў лыжы. Пра што гутарылі палітыкі пры ўздыме на будучыя алімпійскія схілы, ведаюць толькі яны самі і пад'ёмнік.

У афіцыйным пратаколе кажацца, што падчас лыжнага шпацыру Лукашэнка, Мядзведзеў і Пуцін абмеркавалі міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, пытанні знешняй палітыкі Беларусі і Расеі, а таксама закранулі тэму ўдзелу беларускага боку ў будаўніцтве алімпійскіх аб'ектаў у Сочы.

Фатаграфіі: БелТА

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках