25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны АДКБ умацоўваюць ваеннае супрацоўніцтва

Краіны АДКБ ствараюць міждзяржаўныя структуры ў сферы абаронна-прамысловага комплексу.

Дзяржавы-чальцы Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы плануюць стварыць міждзяржаўныя навукова-вытворчыя аб'яднанні па выпуску прадукцыі ваеннага прызначэння.

«Ужо скончаная праца над праектам адпаведнага пагаднення», - паведаміла «Інтэрфаксу» у аўторак крыніца ў сакратарыяце АДКБ.

Стварэнне аб'яднанняў, адзначаецца ў тлумачальнай запісцы да дакумента, дапаможа вырашэнню такіх праблемаў, як неапраўданая канкурэнцыя паміж прадпрыемствамі АПК дзяржаваў-чальцоў Арганізацыі, кіраванне якасцю прадукцыі, правядзенне і рэалізацыя адзінай ваенна-тэхнічнай палітыкі, спрашчэнне механізму ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Гэта таксама дазволіць зрабіць устойлівай перспектыву захавання і развіцця нацыянальных прадпрыемстваў АПК, якія ўвайшлі ў аб'яднанні.

Як вынікае з праекту дакумента, аб'яднанні будуць стварацца рашэннем вышэйшага органа АДКБ – Савета калектыўнай бяспекі па прадстаўленні Міждзяржаўнай камісіі па ваенна-эканамічным супрацоўніцтве.

Дакумент распрацаваны дзеля выканання задачаў, пастаўленых у цэлым перад Міждзяржаўнай камісіяй па ваенна-эканамічным супрацоўніцтве АДКБ і рашэння названай камісіі ад 25 траўня 2008 года, паведаміла крыніца.

У хуткім часе праект пагаднення будзе вынесены на разгляд Пастаяннага савета пры АДКБ і затым накіраваны ў дзяржавы для правядзення працэдуры ўзгаднення, сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён удакладніў, што дакумент уяўляе з сябе прававую аснову для стварэння шматбаковых міждзяржаўных навукова-вытворчых аб'яднанняў у АДКБ, інтэграваных па вытворчых і навуковых патэнцыялах, арыентаваных на фарміраванне адзіных вытворча-тэхналагічных ланцужкоў па распрацоўцы і вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэнні, яе рамонце, мадэрнізацыі і ўтылізацыі з правам самастойнай пастаўкі прадукцыі, якая выпускаецца імі, ў дзяржавы-чальцы Арганізацыі.

У склад АДКБ уваходзяць Расея, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызтан, Таджыкістан і Узбекістан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках