25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы краін СНД: Эканамічны крызіс можа перарасці ў сацыяльны

11

Спецслужбы дзяржаваў СНД не выключаюць масавых акцый пратэсту ў сувязі з эканамічным крызісам.

Аб гэтым заявіў у сераду на нарадзе кіраўнікоў нацыянальных антытэрарыстычных цэнтраў краін-удзельніц Садружнасці генерал-палкоўнік міліцыі Андрэй Новікаў, які ўзначальвае Антытэрарыстычны цэнтр СНД, перадае РІА «Новости».

«Ва ўсіх дзяржавах адбылася дэвальвацыя дзяржаўнай валюты, скарацілі і нават спынілі працу аб'екты прамысловасці, узрасло беспрацоўе, сфарміраваліся сур'ёзныя пагрозы росту агульнакрымінальнай злачыннасці. У сувязі з гэтым можна казаць аб тым, што эканамічны крызіс перарасце яшчэ і ў сацыяльны», - сказаў Новікаў.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, нядаўна кіраўнік Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Георгій Грыц заяўляў, што «сацыяльная напружанасць у Беларусі нарастае»

«Сітуацыя вельмі сур'ёзная. Сацыяльная напружанасць нарастае, і калі яе дапусціць, магчымыя незваротныя наступствы», - лічыць Г.Грыц.

Пры гэтым, па ягоным меркаванні, у цяперашні час урад Беларусі не мае выразнай стратэгіі выхаду з крызіснай сітуацыі.

Нагадаем, што шматлікія беларускія прадпрыемствы на мяжы прыпынення: заводы і фабрыкі пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень, рэзка зніжаюцца заработныя платы, уразаются прэміі і даплаты, пачынаюцца масавыя звальненні працоўных.

Флагман беларускага аўтамабілебудавання Менскі аўтазавод працуе тры дні на тыдзень. Тры дні на тыдзень працуе Менскі падшыпнікавы завод і Менскі завод колавых цягачоў. Са снежня не працуе Менскі мотавелазавод. На Трактарным заводзе значна паніжаны аб'ём вытворчасці, а на Маторным заводзе істотна ўпаў заробак. Інфармацыя аб сур'ёзных эканамічных праблемах таго ці іншага прадпрыемства паступае з рэгіёнаў фактычна кожны дзень.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках