25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саміт «Усходняга партнёрства» можа прайсці не ў Празе, а ў Брусэлі

1

Саміт праграмы Еўразвяза «Усходняе партнёрства», прызначаны на 7 траўня, можа быць перанесены з Прагі ў іншы горад.

Як піша БелаПАН са спасылкай на «Коммерсант-Украина», гэта звязана з тым, што пражскі Кангрэс-цэнтр, у якім планавалася праводзіць сустрэчу на вышэйшым узроўні, апынуўся зарэзерваваны пад іншае мерапрыемства.

Па адной з версіяў, саміт Усходняга партнёрства адбудзецца 7 траўня ў Брусэлі. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні пакуль не прынятае, але ў рашэнні Еўрапейскай рады ад 20 сакавіка, апублікаваным на сайце Еўракамісіі, Прага не згадваецца.

Як вядома, на саміце 7 траўня чакаецца заснаванне Усходняга партнёрства, якое прадугледжвае ўзмацненне супрацоўніцтва з такімі краінамі, як Украіна, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія і Малдова.

Напярэдадні намеснік кіраўніка сакратарыята прэзідэнта Украіны Андрэй Ганчарук, які курыруе знешнепалітычныя пытанні, заявіў, што Кіеў незадаволены апошнімі зменамі, ўнесенымі Еўрапейскай радай у канцэпцыю Усходняга партнёрства на саміце 19-20 сакавіка.

Ён адзначыў, што Еўрапейская рада выключыла з канцэпцыі словы пра тое, што мэтай УП з'яўляецца «палітычная асацыяцыя і эканамічная інтэграцыя» ЕЗ і дзяржаваў-партнёраў, а ў «візавым раздзеле» дакумента норма пра доўгатэрміновую перспектыву адмены візавага рэжыму была замененая фразай пра яго магчымую лібералізацыю.

«Такія змены ставяць пад сумнеў здольнасць Усходняга партнёрства забяспечыць «значнае ўзмацненне» палітыкі ЕЗ у дачыненні да сваіх усходнееўрапейскіх партнёраў, пра што кажацца ў дэкларацыі Еўрапейскай рады», — падкрэсліў Ганчарук.

Ён таксама адзначыў расчараванне Украіны ў сувязі з тым, што ў канцэпцыі УП няма нават ускосных згадак пра перспектыву сяброўства краінаў-партнёраў у ЕЗ.

Па словах Ганчарука, карэктывы, унесеныя ў канцэпцыю Усходняга партнёрства дадатковай дэкларацыяй Еўрапейскай рады ад 19-20 сакавіка, сведчаць «пра пэўнае паслабленне яе амбітнасці», паведамляе «Украінская праўда».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках