25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы вялі прамую трансляцыю з акцыі 25 сакавіка (Фота)

18

25 сакавіка на акцыі ў Дзень Волі ў Менску быў заўважаны незвычайны мікрааўтобус, які з'явіўся каля будынку прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук яшчэ 20 сакавіка.

Танаваныя вокны, шмат антэн розных дыяпазонаў на даху, у тым ліку тэлескапічных, падобных да тых, якімі абсталяваныя вайсковыя машыны сувязі. Але, мабыць, найбольшай славутасцю мікрааўтобуса з'яўлялася камера назірання, размешчаная на даху ў шарападобным корпусе — падобныя прыборы таксама выкарыстоўваюцца ў войску, піша БелаПАН.

Як правіла, у такім шарападобным корпусе, акрамя камеры, якая валодае магчымасцю моцнага павелічэння і якая працуе ў аптычным дыяпазоне, можа знаходзіцца цеплавізійная камера і далямер.

Службы бяспекі ЗША даўно выкарыстоўваюць кампутарны аналіз здымкі мясцовасці ў мэтах забеспячэння бяспекі прэзідэнта. За некаторы час — калі дэталі візіту прэзідэнта грамадскасці яшчэ не вядомыя, — на гэтым месцы выконваецца здымка. Праз нейкі час, калі грамадскасць апавяшчаюць аб магчымым прыездзе прэзідэнта, відэаздымка выконваецца ізноў. Пасля праводзіцца кампутарны параўнальны аналіз малюнкаў, і выяўляюцца ўсе змены, якія адбыліся, уключаючы нават такія, як з'яўленне на падваконні «лішняй» кветкі. Такая праца дапамагае выявіць магчымыя падрыхтоўкі да замаху на ахоўную асобу.

У практычным жа ўжыванні ў нас гэты аўтамабіль заўважаны 25 сакавіка на акцыі ў Дзень Волі.

Наогул, здымаць акцыі апазіцыі ў Беларусі пачалі яшчэ ў 1997 годзе — з люка мікрааўтобуса. Тады апазіцыянеры сустрэлі аператара ад спецслужбаў градам снежак. Досвед хутка ўлічылі, і неўзабаве вакол люка аператара зрабілі празрыстую агароджу з аргшкла.

Пазней сталі вырабляць здымку з вокнаў легкавых аўтамабіляў і аператарамі, якія знаходзіліся «у гушчы падзей» з неабходным «прыкрыццем».

У цяперашні час тэхнічнае абсталяванне спецслужбаў дазваляе аператару весці прамую трансляцыю відэавыявыа з высокім дазволам прама ў «цэнтральны офіс».

Са з'яўленнем гэтага аўтамабіля магчымасці назірання спецслужбаў значна пашырыліся. Відэакамера, размешчаная ў шарападобным корпусе, мае магчымасць моцнага набліжэння, а таксама якасную сістэму стабілізацыі выявы. Натуральна, маецца магчымасць прамой трансляцыі малюнка. Таксама не выключаная магчымасць прыёму відэасігналу ад некалькіх пешых аператараў, якія маюць неабходны камплект апаратуры.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках