25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Чэхіі: «Магчыма, мы не зможам запрасіць Лукашэнку ў Прагу»

1

Удзел Аляксандра Лукашэнкі ў саміце «Усходняга партнёрства» па-ранейшаму пад пытаннем.

Пра гэта заявіў Мірэк Тапаланэк - прэм'ер-міністр Чэхіі, якая старшынюе зараз у Еўразвязе.

Пра гэта ён паведаміў, выступаючы перад дэпутатамі Еўрапарламента 25 сакавіка ў Страсбурзе, перадае «Радыё Свабода».

«Калі няма згоды ўсіх, дык мы не зможам запрасіць у Прагу беларускага кіраўніка Лукашэнку», -- сказаў кіраўнік чэшскага ўрада.

Паведамляецца, што дэпутаты Еўрапарламента абмяркоўвалі ўчора пытанне адносінаў Еўразвяза з Беларуссю. Перад тым, як пачаць дэбаты, парламентары, акрамя выступу Тапаланэка, павінны заслухаць і даклад прадстаўніка Еўракамісіі. Галасаванне па «беларускай» рэзалюцыі пройдзе 2 красавіка – папярэдне ў Брусэлі.

Нагадаем, як раней заяўляў міністр замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнберг, запрашэнне "будзе залежаць ад паводзінаў Аляксандра Лукашэнкі і беларускага ўрада ў найбліжэйшыя тыдні".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках