25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускай біржы курс даляра знізіўся на 17 рублёў

6

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 26 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША знізіўся на 17 рублёў і склаў 2.794 рубля.

Паводле дадзеных БВФБ, у таргах па даляры ЗША прынялі ўдзел 25 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 17 млн. 173 тыс. (попыт — 17 млн. 33 тыс., прапанова — 17 млн. 693 тыс.), паведамляе АФН.

У таргах па расейскім рублі ўдзельнічалі 25 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 236 млн. 898 тыс. (попыт — 237 млн. 855 тыс., прапанова — 235 млн. 836 тыс.), а курс вырас на 0,14 рубля і склаў 83,49 беларускага рубля за адзін расейскі.

У гандлі па еўра прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 10 млн. 84 тыс. (попыт — 10 млн. 89 тыс., прапанова — 4 млн. 960 тыс.), а курс вырас на 17 рублёў і склаў 3.793 рубля за еўра.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках