25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юстас Палецкіс: «Дыялог з беларускай апазіцыяй Еўразвязу перарываць ніяк нельга»

25 сакавіка ў Страсбурзе на паседжанні Еўрапарламента прайшла дыскусія, прысвечаная ацэнцы сітуацыі ў Беларусі і новай палітыкі ЕЗ у дачыненні да афіцыйнага Менска. Яе вынікі каментуе дэпутат ЕП Юстас Палецкіс.

Аналізу сітуацыі ў Беларусі, а таксама эфектыўнасці палітыкі збліжэння Еўразвяза з афіцыйным Менскам была прысвечаная дыскусія, якая адбылася 25 сакавіка ў Страсбурзе на паседжанні Еўрапарламента. Акрамя яго дэпутатаў сваё меркаванне аб ходзе дыялогу паміж Еўразвязам і Беларуссю выказала еўракамісар па знешніх сувязях Беніта Ферэра-Вальднер. Вынікі дэбатаў у інтэрв'ю Deutsche Welle падвёў дэпутат Еўрапарламента ад Літвы Юстас Палецкіс.

-- Што паказала дыскусія, якія, на Ваш погляд, яе асноўныя вынікі?

-- Я думаю, што падчас абмеркаванняў выявіліся дзве галоўныя тэндэнцыі. Па-першае, Еўрапарламент з разуменнем паставіўся да прапановы Еўракамісіі і Рады Еўразвяза аднавіць адносіны з Беларуссю, прапанаваць ёй удзел у праграме "Усходняе партнёрства", паколькі палітыка ізаляцыі ў цэлым сябе не апраўдала.

З іншага боку, вельмі ясна прагучала наступнае меркаванне - гэтая працягнутая рука Еўразвяза, яна не з'яўляецца безумоўным жэстам. Брусэль будзе ўважліва сачыць за тым, што адбываецца ў Беларусі.

Былі, вядома, і выказванні пра тое, што з боку ЕЗ крокі насустрач Беларусі зробленыя занадта рана, што ў краіне дагэтуль не адбыліся змены, якія дазволілі б ўжо зараз пераходзіць да дыялогу. Але такія галасы апынуліся ў меншасці. Большасць лічыць, што, натуральна, трэба сачыць за тым, як будуць далей развівацца падзеі ў Беларусі адносна захавання правоў чалавека і дэмакратызацыі, але ўсёткі трэба шляхам дыялогу і зняцця бар'ераў паспрабаваць зрабіць так, каб Беларусь стала на шлях дэмакратычных пераменаў.

- Вы, напэўна, ведаеце, што сярод беларускіх апазіцыянераў новая палітыка ЕЗ успрымаецца неадназначна. Што б Вы адказалі крытыкам гэтай палітыкі, тым, хто кажа, што ад збліжэння выйграе толькі рэжым Лукашэнкі, а сітуацыя ў краіне зусім не змяняецца?

- Так, я знаёмы з такім пунктам гледжання. Хоць, памятаю, у канцы мінулага годы мы ў Вільні мелі вельмі грунтоўныя гутаркі з прадстаўнікамі ўсіх групаў беларускай апазіцыі. І тады пераважным было меркаванне пра тое, што палітыка ізаляцыі не працуе і патрэбны дыялог. Зараз, можа быць, некаторыя апазіцыянеры змянілі свае падыходы, лічачы, што Брусэль занадта лёгка патрапіў на вуду афіцыйнага Менска.

Мне такая пазіцыя не здаецца правільнай. Тым больш, што я і шмат хто з маіх калегаў у Еўрапарламенце, а таксама, не сумняюся, прадстаўнікі Еўракамісіі, падкрэсліваем - дыялог з беларускай апазіцыяй Еўразвязу перарываць ніяк нельга. Так было і будзе надалей - нароўні з сустрэчамі з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў, будуць працягвацца сустрэчы і перамовы з апазіцыянерамі. Акрамя таго, будуць выкарыстаныя ўсе меры, каб пасадзіць за агульны стол прадстаўнікоў уладаў і апазіцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках