25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Эўрапарлямэнту абураныя выказваньнямі Лукашэнкі аб апазыцыі

17

Хрысьціянскі дэмакрат Бастыян Бэлдэр заявіў, што афіцыйнае наведаньне Беларусі эўрадэпутатамі немагчымае.

Візыт дэлегацыі эўрапарлямэнтароў у Беларусь пад пытаньнем, паведамілі «Радыё Свабода» ў бюро нідэрляндзкага эўрадэпутата Яна Марынуса Вірсмы, які меў намер наведаць Менск 6—8 красавіка ў складзе дэлегацыі Эўрапарлямэнту.

Ян Вірсма ацэньваў гэты візыт як праяву гатоўнасьці беларускага кіраўніцтва весьці сур’ёзны палітычны дыялёг. Паводле памочнікаў дэпутата, канчатковае рашэньне адносна візыту эўрапарлямэнтары прымуць на пачатку наступнага тыдня.

На тэхнічным узроўні наведаньне дэлегацыяй Беларусі было ўзгодненае загадзя паміж Камітэтам па міжнародных справах Эўрапарлямэнту і беларускай амбасадай у Брусэлі.

Аднак на ўчорашнім закрытым паседжаньні Эўрапарлямэнту сябра Камітэта па міжнародных справах, галяндзкі хрысьціянскі дэмакрат Бастыян Бэлдэр заявіў, што афіцыйнае наведаньне Беларусі эўрапейскімі дэпутатамі немагчымае. Ён запатрабаваў, каб у беларускай амбасадзе афіцыйна патлумачылі апошнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на адрас дэмакратычнай апазыцыі. Маюцца на ўвазе сьцьвярджэньні беларускага кіраўніка наконт таго, што апазыцыя — «вораг народу» і «пятая калёна».

Бэлдэр дадаў, што 25 сакавіка, у Дзень Волі, ягоныя аднадумцы па партыі ўзялі ўдзел у дэманстрацыі пратэсту ля будынку беларускай замежнапалітычнай місіі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках