25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Я ведаю, у Еўропе ёсць палітыкі, якія стаяць на прынцыповых пазіцыях»

3

У адказ на запрашэнне Лукашэнкі ў Прагу сваё слова павінная сказаць грамадзянская супольнасць Беларусі і Еўропы.

Аб гэтым у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 заявіў лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, каментуючы рашэнне міністраў замежных спраў краін Еўразвяза запрасіць Аляксандра Лукашэнку на саміт Усходняга партнёрства.

«Еўрапейскія палітыкі і чыноўнкі сёння робяць кульбіты, спрабуючы прыдумаць, як запрасіць і ў той жа час не запрасіць Лукашэнку ў Прагу. Усё гэта адбываецца, таму што першапачатковыя крытэры Еўразвяза для падтрымання кантакту з рэжымам Лукашэнкі былі летась змененыя. Еўрапейцы заяўлялі, што ўмовы правядзення выбараў будуць асноўным крытэрам для працягу дыялогу з беларускімі ўладамі. Як прайшлі выбары ўсім нам вядома, больш за тое гэта атрымала належную адзнаку місіі міжнародных назіральнікаў. Тым не менш, камусьці хочацца закрыць вочы на маральныя каштоўнасці і працягваць падлашчвацца да апошняга дыктатара Еўропы», -- заявіў лідэр «Еўрапейскай Беларусі».

Нагадаем, па паведамленні «Радыё Свабода», прынятае рашэнне, што ў адпаведнасці з таемнай дамовай запрашэнне на саміт ЕЗ будзе перададзенае Лукашэнку, але ён асабіста ў Прагу 7 мая не з'явіцца, а замест сябе дашле міністра замежных спраў або якога-небудзь іншага чыноўніка.

«Я думаю, што барацьба за фармулёўкі і ў цэлым дыскусія вакол пытання аб прысутнасці Лукашэнкі ў Празе паказвае, што еўрапейскія палітыкі нарэшце пачалі ўсведамляць, наколькі памылкова спадзявацца на выпраўленне Лукашэнкі. Я ведаю, што ў Еўропе ёсць палітыкі, якія стаяць на прынцыповых пазіцыях і разумеюць, што будзе значыць прысутнасць дыктатара ў сталіцы дэмакратычнай «аксамітнай» рэвалюцыі. Я думаю, што і Брусэль, і еўрапейскія сталіцы яшчэ не раз будуць вяртацца да гэтага пытання і спадзяюся, што гаворка будзе ісці не проста аб пытанні запрашаць або не запрашаць, а тым, як дапамагчы дэмакратычным сілам Беларусі. Сёння сваё слова павінная сказаць грамадзянская супольнасць Беларусі, грамадзянская супольнасць Еўропы і народ Чэхіі», -- заявіў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках