25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмоўнае сальда знешняга гандлю за 2 месяцы склала больш за мільярд даляраў

6

У Беларусі ў студзені-лютым 2009 года сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным у памеры 1092,4 млн. USD, павялічыўшыся ў 2,5 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года.

Як паведамляе АФН са спасылкай на Белстат, у студзені-лютым мінулага года адмоўнае сальда складала 436,2 млн. USD, у студзені бягучага года - 459,9 млн. USD.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў студзені-лютым 2009 года склаў 6390,2 млн. USD, скараціўшыся на 39,6% у параўнанні са студзенем-лютым 2008 года. Імпарт тавараў скараціўся на 32.1% і склаў 3741,3 млн. USD, экспарт упаў на 47.8% і склаў 2648,9 млн. USD.

Пры гэтым з агульнага аб'ёму экспарту пастаўкі ў краіны СНД склалі 1102,8 млн. USD, скараціўшыся на 51,4% у параўнанні са студзенем-лютым 2008 годы. Экспарт у Расею ўпаў на 49.4% і склаў 837,7 млн. USD, ва Ўкраіну на 64,6% і склаў 172,2 млн. USD. Экспарт у краіны па-за СНД скараціўся на 44,8% і склаў 1546,1 млн. USD. Экспарт у Германію скараціўся на 38,1% і склаў 99,3 млн. USD.

Увогуле аб'ёме імпарту пастаўкі з краін СНД склалі 2345,3 млн. USD, скараціўшыся на 40,9%. У тым ліку, аб'ём імпарту з Расеі скараціўся на 41% і склаў 2149,7 млн. USD. Імпарт з Украіны ўпаў на 41,4% і склаў 164,5 млн. USD. З краін па-за СНД Беларусь скараціла імпарт на 9,2% да 1396,0 млн. USD. Імпарт з Германіі скараціўся на 13,6% і склаў 260,7 млн. USD.

Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 1242,5 млн. USD, у гандлі з Расеяй - 1312,0 млн. USD. У гандлі з Украінай сальда склалася станоўчым у памеры 7,7 млн. USD. У гандлі з краінамі па-за СНД станоўчае сальда склала 150,1 млн. USD. Адмоўнае сальда ў гандлі з Германіяй склала 161,4 млн. USD

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках