25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяперашняя палітыка Еўразвяза больш дапамагае беларускай дыктатуры

3
Цяперашняя палітыка Еўразвяза больш дапамагае беларускай дыктатуры

Так лічыць большасць удзельнікаў інтэрнэт-апытання.

Сайт Хартыі’97 прапаноўваў сваім чытачам адказаць на пытанне: «На Ваш погляд, цяперашняя палітыка ЕЗ у дачыненні да Беларусі больш дапамагае: беларускаму дыктатару ц беларускаму народу?».

Толькі 19,8 адсотка апытаных з ухваленнем паставіліся да стратэгіі некаторых еўрапейскіх чыноўнікаў, накіраванай на збліжэнне з беларускай дыктатурай, нягледзячы на парушэнні правоў чалавека ў краіне, наяўнасць у турмах палітвязняў і рэпрэсіі супраць апазіцыі.

Абсалютная большасць удзельнікаў інтэрнэт-апытання – 80,2% -- лічаць, што цяперашняя палітыка Еўразвяза толькі на руку дыктатарскаму рэжыму і не прыносіць ніякі карысці беларускаму народу.

P.S. Прапануем чытачам прыняць удзел у наступным апытанні: «Як вы лічыце, еўрапейцы павінны запрасіць Лукашэнку: у Прагу ці Гаагу?» (апытанне размешчанае ў верхнім правым куце сайта).

Аляксандр Лукашэнка падчас сённяшняй сустрэчы з кіраўніком МЗС Гішпаніі Мігелем Анхелем Марацінасам

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках