25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікаў прымушаюць вучыць прозвішчы чыноўнікаў на памяць

13

Упраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама парэкамендавала мясцовым школам «пазнаёміць старшакласнікаў з беларускімі чыноўнікамі».

«Часта мы задаем вучням пытанні, каб паглядзець, наколькі арганізаваная ідэалагічная праца, што кажуць аб палітыцы нашай дзяржавы. Практыка паказала, што асабліва ў сельскіх школах старшакласнікі ведаюць у лепшым выпадку старшыню сельсавета і Аляксандра Лукашэнку. Іншых прозвішчаў кіраўнікоў краіны і вобласці яны не памятаюць, - каментуе «Комсомольской правде в Беларуси» начальнік аддзела выхаваўчай працы ўпраўлення адукацыі Таццяна Несцярэнка.

«Таму мы далі рэкамендацыю, каб у межах вывучэння прадметаў грамадазнаўства на інфармацыйных гадзінах праводзілася праца па знаёмстве з «вертыкаллю». Твары, якія вучні бачылі па тэлевізары, яны яшчэ могуць пазнаць, але вось з прозвішчамі ніяк не ідэнтыфікуюць!» - наракае чыноўніца.

Большасць школ вобласці выканалі гэтае ўказанне вывешваннем спісаў чыноўнікаў на лістах фармату А4. Але некаторыя дырэктары стварылі вялікія маляўнічыя куткі з партрэтамі - у савецкіх школах гэтак жа яскрава афармлялі стэнды з прозвішчамі сябраў палітбюро. Мэра ў Гомелі няма ўжо паўгады, таму ягоны квадрацік пакуль пусты.

У гомельскай школе №2 фатаграфіі яшчэ не паспелі падпісаць. Таму пытанне, хто на здымках, для старшакласнікаў пакінулі. Дзеці не змаглі ўзгадаць прозвішча губернатара і кіраўніка раённай адміністрацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках