25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі можа нават пагоршыцца»

2

Незалежныя эксперты заяўляюць, што так званая «лібералізацыя» у Беларусі не кранула правоў чалавека.

Важным індыкатарам лібералізацыі ў Беларусі, альбо ейнай адсутнасці, эксперты называюць сітуацыю з правамі чалавека. Раней яна не раз падвяргалася крытыцы з боку міжнародных арганізацый, перадае «Нямецкая хваля».

Захаванне правоў чалавека, як лічаць аналітыкі, з'яўляецца адным з найважнейшых крытэраў, па якіх можна судзіць аб тым, ці сапраўды беларускія ўлады праводзяць палітыку лібералізацыі.

Аналітыкі, лаяльныя ўладзе, адзначаюць, што пасля абвяшчэння ўладамі курсу на лібералізацыю, некаторыя станоўчыя змены ўжо адбыліся. Напрыклад, зарэгістраваны рух «За свабоду» на чале з экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам. Аднак самым вялікім дасягненнем улад называюць вызваленне з турмаў палітвязняў.

Незалежныя эксперты, наадварот, сцвярджаюць, што ўсё гэта толькі асобныя крокі, якія носяць касметычны характар. Пры гэтым паказваецца на тое, што дагэтуль няма змен у выбарчае заканадаўства, у Крымінальным кодэксе па-ранейшаму засталіся артыкулы, якія прадугледжваюць адказнасць (аж да пазбаўленні волі) за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, а таксама за абраза і паклёп у адносінах кіраўніка краіны і іншых высокапастаўленых чыноўнікаў.

Апаненты ўлад адзначаюць, што ўжо пасля прыпынення ЕЗ візавых санкцый у адносінах кіраўніцтва Беларусі былі разагнаныя з ужываннем сілы дзве мірныя акцыі апазіцыі, а таксама пачаў ужывацца так званы «палітычны прызыў» у войска моладзевых актывістаў.

Акрамя таго, новыя грамадскія арганізацый і палітычныя партый, напрыклад, праваабарончае аб'яднанне «Наша вясна» і Партыя свабоды і прагрэсу, дагэтуль не атрымалі афіцыйнай рэгістрацыі.

Па меркаванні кіраўніка юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла, ні ўрад, ні адміністрацыя прэзідэнта, ні беларускі кіраўнік нічога не робяць для таго, каб лібералізацыя напоўнілася канкрэтным зместам.

Паганяйла асцерагаецца, што сітуацыя далей можа пагоршыцца, асабліва калі эканамічны спад будзе суправаджацца акцыямі пратэсту, якія ўлады паспрабуюць здушыць, выкарыстоўваючы «закручванне гаек» і «прамыванне мазгоў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках