25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея канчаткова адмовіла Беларусі ў крэдыце на 100 мільярдаў рублёў

32

Пра гэтае рашэнне паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў Расеі.

«На дадзеным этапе ў даванні крэдыта на 100 мільярдаў расейскіх рублёў (каля 3 мільярдаў даляраў) адмоўлена», - паведаміў «Інтэрфаксу» супрацоўнік прэс-службы міністэрства.

У той жа час у прэс-службе Мінфіна РФ адзначылі, што ім «прыйшоў новы запыт ад Беларусі на банкаўскі крэдыт на 2 мільярды даляраў пад дзяржгарантыі РФ».

Пры гэтым суразмоўца агенцтва не ўдакладніў, якія банкі могуць даць такі крэдыт Беларусі.

За апошнія паўтары гады аб'ем дадзеных Беларусі крэдытных рэсурсаў з боку Расеі склаў 3 мільярды даляраў, у тым ліку 1,5 мільярды даляраў у канцы 2007 года, яшчэ 1,5 мільярды даляраў двума траншамі ў канцы 2008 года і ў сакавіку 2009 года. Акрамя таго, як паведамляў раней міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын, хутка Расея вылучыць Беларусі чарговы транш у памеры 500 мільёнаў даляраў са стабілізацыйнага крэдыту на 2 мільярды даляраў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках