25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нягледзячы на пагрозы Ломаця, за спазненне на працу нікога не звольнілі

5

170 чыноўнікаў, што спазніліся ў канцы мінулага года на працу без паважлівых прычын, пакаралі па-іншаму.

Камітэт дзяржкантролю пасля праверак дэталёва разабраўся ў прычынах спазнення на працу дзяржаўных службоўцаў, заявіў старшыня КДК Зянон Ломаць па выніках прамой лініі з жыхарамі Менска, перадае БелТА

Па словах Ломаця, з усімі чыноўнікамі, што спазніліся ў канцы мінулага года на працу без паважлівых прычын, разабраліся. Такіх аказалася больш за 170 чалавек.

«Сярод іх звольненых няма, а пакараныя ёсць: хтосьці менш, хтосьці больш, - сказаў кіраўнік КДК.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што парадак трэба выконваць і на працу прыходзіць своечасова. На пытанне менчука, які патэлефанаваў на прамую лінію, ці спазняецца сам Зянон Ломаць на працу, ён адказаў, што спазняцца не любіць і прыходзіць на працу значна раней.

«Не люблю, калі іншыя спазняюцца», - дадаў старшыня КДК.

Нагадаем, 26 лістапада Камітэт дзяржкантролю правяраў, ці своечасова прыходзяць чыноўнікі на працу. Праверка прайшла ў 120 арганізацыях Менска.

Тады кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Зянон Ломаць заявіў, што ўсе чыноўнікі, што спазніліся без паважлівай прычыны, будуць звольненыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках