25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На якія грошы адпачывае беларускі дыктатар са світай?

49

Лідэр АГП звярнуўся ў генпракуратуру з нагоды паездкі Лукашэнкі на сербскі курорт.

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька просіць генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча «правесці праверку ўсіх акалічнасцяў адпачынку Аляксандра Лукашэнкі і асобаў, якія яго суправаджалі, у Сербіі адносна выяўлення магчымага нямэтавага выкарыстання дзяржаўных сродкаў».

А.Лябедзька распавёў, што зварот на імя Р.Васілевіча быў накіраваны 3 сакавіка заказным лістом.

У звароце адзначаецца, што «у апошнія некалькі дзён у прэсе з'явіліся шматлікія паведамленні аб паездцы на адпачынак у Сербію А.Лукашэнкі з велізарнай світай. Як вынікае з матэрыялаў прэсы, арганізацыя пералёту «чыноўнікаў-гарналыжнікаў» і чальцоў іх сем'яў ажыццёўленая за кошт дзяржаўных сродкаў. Ёсць падставы сцвярджаць, што і пражыванне шматлікай світы суправаджэння таксама аплачваецца беларускімі падаткаплацельшчыкамі».

«Таксама прашу даць інфармацыю аб тым, у якую суму абыйшоўся адпачынак прыкладна сарака лепшых людзей краіны дзяржаўнай казне. У дэмакратычных краінах прынята інфармаваць грамадзянаў пра выдаткі на ўтрыманне прадстаўнікоў вышэйшага эшалона дзяржаўнай улады. У гэтым жа выпадку гаворка ідзе выключна пра намер атрымаць інфармацыю аб выдаткоўванні бюджэтных сродкаў», — піша А.Лябедзька.

«Кожны чалавек мае права на законны адпачынак. Кожны грамадзянін Беларусі мае права самастойна выбіраць месца і час свайго адпачынку. Разам з тым, ёсць заканадаўства, якое рэгламентуе межы дазволенага для высокапастаўленых чыноўнікаў, і, нарэшце, ёсць нормы прыстойнасці і этыкі дзяржаўнага службоўца», — зазначае палітык.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках