25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кватэры ў Менску ўжо можна купіць за 35 тысяч даляраў

15

Кошты на другасным рынку жылля працягваюць зніжацца.

Крыху больш за месяц таму ў Менску з'явіліся кватэры за 39, 41, 43 тысячы даляраў. А сёння за аднапакаёвую кватэру ў маласямейцы на вуліцы Чыгладзэ просяць ужо 35 тысяч, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Да таго ж, нават пры такім кошце можна яшчэ і пагандлявацца, кажуць спецыялісты.

«Кухня - 5 метраў, пакой - 12. Кватэра знаходзіцца на чацвёртым паверсе пяціпавярховага дома. Прыязджайце, глядзіце, можа, гаспадары і будуць гандлявацца…», - распавяла рыэлтар.

Аднапакаёвыя кватэры сёння ў Менску можна купіць і за 37, 38, 39, 40 тысяч даляраў. Самыя танныя двухпакаёвыя - за $50 тысяч. Зразумела, што гаворка не ідзе аб якасным, камфортным жыллі - як правіла, гэта невялікія кватэркі з маленькімі кухнямі ў дамах старога фонду. Некаторыя з іх зусім убогія.

Пакупнікоў кватэр на другасным рынку па-ранейшаму вельмі мала, паведаміў старшыня савета беларускай асацыяцыі «Нерухомасць» Мікалай Прасталупаў.

«Зараз мы назіраем вельмі вялікі роскід у коштах, якія выстаўляюць прадаўцы. Падобныя кватэры ў аднолькавых хатах могуць выстаўляцца на продаж з розніцай у кошце да 30%. Напрыклад, у адным пяціпавярховым доме ў раёне Камароўкі аднапакаёвую кватэру прадаюць за 49 тысяч, а ў іншым, такім жа доме, за аналагічную кватэру гаспадары хочуць атрымаць 57. Што датычыцца добрых сучасных аднапакаёвых кватэр у каркасна-блокавых дамах, то сёння яны каштуюць прыкладна па 75 - 80 тысяч даляраў», - адзначыў эксперт.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках