25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вырашаецца пытанне дэпартацыі ў Амерыку «гандляра смерцю» Віктара Бута

3

У Тайландзе працягваецца разгляд пытання аб экстрадыцыі абвінавачванага ў кантрабандзе зброі расейца Віктара Бута ў ЗША.

Абвешчана, што наступныя слуханні адбудуцца 9, 17 і 18 сакавіка, паведамляе ІТАР-ТАСС. Акрамя таго, стала вядома, што судовыя ўлады краіны прынялі да разгляду скаргу жонкі бізнэсмэна аб незаконным арышце і ўтрыманні пад вартай Віктара Бута.

У той жа час суд адмовіў амерыканскаму боку ў прадастаўленні новых сведак па справе аб экстрадыцыі, падкрэсліўшы, што прадстаўленыя сведчанні паўтараюць папярэднія.

Такім чынам, на наступных паседжаннях суду будуць заслуханыя паралельна дзве справы: "аб экстрадыцыі ў ЗША" і "аб незаконным арышце і ўтрыманні пад вартай". Чакаецца, што 9 сакавіка ў судзе ў якасці сведкі па справе аб незаконным арышце выступіць сам бізнэсмэн.

Нагадаем, 41-гадовы Бут быў затрыманы ў сакавіку 2008 года ў Бангкоку, куды прыехаў як турыст. Праз месяц ён быў арыштаваны па часовым ордэры, выдадзеным на падставе пазоўнай заявы федэральнага акруговага суду ЗША у Нью-Ёрку. Улады Тайланда заявілі, што самі не будуць прад'яўляць расейцу абвінавачвання.

На снежаньскіх слуханнях адвакаты Бута запатрабавалі перанесці паседжанне, паколькі два афіцэра тайскіх ВМФ, якія з'яўляюцца важнымі сведкамі па справе расейскага бізнэсмэна, не змаглі з'явіцца ў суд з-за хваробы. Па тайскіх законах прысуд агучваюць толькі пасля таго, як выступяць усе сведкі па справе.

Група з 27 амерыканскіх кангрэсменаў 11 лютага запатрабавала ад адміністрацыі прэзідэнта Барака Абамы дамагчыся экстрадыцыі Бута ў ЗША. МЗС Расеі расцаніў гэты зварот як спробу ціску на судовыя ўлады Тайланда.

Амерыканскія ўлады вінавацяць расейца па чатырох пунктах, у тым ліку ў аказанні падтрымкі тэрарыстычнай арганізацыі Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі, і дамагаюцца ягонай экстрадыцыі.

У ЗША Буту пагражае пажыццёвае зняволенне. Па меркаванні амерыканскіх улад, Бут, які атрымаў у прэсе мянушку "гандляр смерцю", з'яўляецца адным з найбуйных у свеце гандляром зброяй.

Нагадаем, што Віктар Бут доўгі час служыў у беларускім горадзе Віцебску.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках