25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля дэвальвацыі заробкі беларусаў упалі на 100-300 даляраў

40

Медыкі ў Беларусі пасля «абвалу» рубля сталі зарабляць на 200 даляраў менш, прафесары – на 300.

Ужо ў студзені 2009 года сярэднемесяцовая намінальная заработная плата працаўнікоў у цэлым па краіне склала 348,4 даляра, што на 8,1% менш, чым было ў снежні 2008 года, піша «Заўтра тваёй краіны».

Прыкметнае падзенне ўзроўня заработнай платы адбылося ў прамысловасці, што абумоўлена катастрафічным становішчам спраў са збытам айчыннай прамысловай прадукцыі. Так, па дадзеных Белстата, у гэтым валаўтваральным сегменце беларускай эканомікі сярэдні ўзровень заработнай платы ў студзені 2009 у параўнанні са снежнем 2008 года паменшыўся на 100,9 даляра – з 494,9 да 394 даляраў.

У бюджэтнікаў у студзені з прыбыткамі сітуацыя была не лепш – у бюджэтных арганізацыях намінальны сярэднемесяцовы заробак ў гэтым месяцы склаў ўсяго 268,5 даляраў.

Найбольш пацярпеў ад паніжэння заробкаў у даляравым эквіваленце прафесарска-выкладчыцкі склад. У гэтай катэгорыі заробкі ў студзені 2009 у параўнанні са снежнем 2008 скараціліся практычна на 300 даляраў – з 811,5 да 511,9 даляраў.

Толькі за адзін месяц бядней больш чым на 200 даляраў сталі ўрачы – іхні сярэдні заробак паменшыўся ў разгляданым перыядзе з 658,3 да 455,6 даляраў.

У артыстаў прыбыткі ў сярэднім паменшыліся на 100 даляраў – з 414,7 даляраў у снежні мінулага года да 318,3 даляраў за студзень бягучага.

Настаўнікі таксама ў сярэднім страцілі па 76,3 даляраў. У снежні 2008 года ў даляравым эквіваленце яны зараблялі 361,6 даляра, па выніках студзеня іхнія заробкі з-за дэвальвацыі, інфляцыі і паніжэння тарыфнай стаўкі скарацілася да 285,3 даляра.

У рэальным сектары эканомікі прыкладна на 175 даляраў сталі «бядней» будаўнікі: у снежні сярэднемесяцовы ўзровень заробку ў іх складаў 615,3 даляра, у студзені – ужо 439,8 даляра.

Каля 110 даляраў у сваіх кішэнях па выніках студзеня не далічыліся транспартнікі, заробак у іх упаў з 506,7 да 397,4 даляра. Каля 100 даляраў у сярэднім пазбавіліся сувязісты, якія атрымлівалі ў снежні 522,9 даляраў, а ў студзені -- у сярэднім па 423,7 даляра.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках