25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля 23.00 у крамах забараняюць продаж нават піва (Відэа)

16

З сённяшняга дня пасля 23.00 набыць спіртное, нават слабаалкагольныя напоі, не атрымаецца.

Выканаўчы камітэт Гомельскай вобласці сваім рашэннем выкрасліў піва і слабаалкагольныя напоі з утрыманнем спірту да 7 % з пераліку тавараў начных крам рэгіёна. Менавіта «начнікі», куды шматлікія ходзяць за так званай «паддачай», становяцца эпіцэнтрамі начных боек і крымінальнай напружанасці. Але перш за ўсё гэтая мера накіраваная на папярэджанне п'янства і алкагалізму сярод непаўнагадовых, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Купіць піва ў Гомельскай вобласці цяпер будзе магчыма толькі ў бары, летнім кафэ, рэстаране або начной дыскатэцы.

«Ёсць праблема, што прадаўцы рэалізуюць у дадзеных прадпрыемствах піва і слабаалкагольныя напоі асобам малодшым за 18 год. Дадзеныя факты ўсталёўваліся як міліцыяй, так і намі, і гэтыя факты пачашчаюцца», -- заявіў намеснік начальніка ўпраўлення гандлю Гомельскага аблвыканкама Сяргей Кавалёў.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, за апошнія восем год у Беларусі ў тры разы павялічылася колькасць падлеткаў, што стаяць на ўліку за злоўжыванне спіртнымі напоямі. У большасці выпадкаў менавіта прадаўцы кіёскаў не цікавяцца ўзростам пакупнікоў, а часта і не бачаць, хто купляе. Таму забарона на продаж піва і джын-тоніка не абмежавалася толькі начным часам сутак. Цяпер гэтыя напоі нават днём забаронена будзе прадаваць у кіёсках.

Кіёскі павінныя будуць ператварыцца ў міні-крамы з невялікай гандлёвай залай. Гэта, па меркаванні мясцовых улад, не толькі акультурыць знешні выгляд гандлёвых кропак, але дасць магчымасць дадатковага кантролю за прадаўцом і пакупніком.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках