25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы пракурор Снягір пасля трох месяцаў у СІЗА КДБ: фота

39

Апублікаваныя фатаграфіі арыштаванага пракурора Менскай вобласці.

Здымак Міхаіла Снегіра апублікавала «Белгазета». На фатаграфіях бачна, што былы высокапастаўлены чыноўнік моцна пастарэў і змарнеў. Нагадаем, у цяперашні час праходзіць працэс па адной з крымінальных справаў, узбуджаных супраць чыноўніка.

Указам Аляксандра Лукашэнкі Міхаіл Снягір быў звольнены з органаў пракуратуры. На нарадзе 13 лістапада 2008 года беларускі кіраўнік агучыў інфармацыю, датычную незаконнага набыцця экс-пракурорам кватэры ў Менску і будаўніцтва дарагога катэджа.

У цяперашні час праходзіць працэс у сувязі набыцём Міхаілам Снегіром кватэры, якую экс-пракурор набыў у замежнай кампаніі «Шве-Бел-Партнёр» за кошт, значна ніжэйшы, на думку следства, за яе рэальны кошт.

Тэрмін следства адносна набыцця Снегіром зямельнага ўчастку і катэджа падоўжаны да 14 траўня ў сувязі з неабходнасцю правядзення будаўніча-тэхнічнай экспертызы.

Раней, кажучы пра стан здароўя Міхаіла Снегіра, які каля 3 месяцаў знаходзіцца ў СІЗА Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў Менску, яго адвакат Анатоль Шэпелевіч адзначыў, што «выглядае ён дрэнна».

«Папярэдняе расследаванне ўтойвае ад абароны інфармацыю пра стан здароўя Снегіра, хаця было двойчы праведзенае медабследаванне спецыялістамі медыцынскай установы КДБ. Ёсць два заключэння ўрачоў пра стан здароўя майго падабароннага. Абарона даведваецца пра здароўе М.Снегіра толькі з яго словаў», - паведаміў адвакат.

Да арышту

Праз тры месяцы пасля арышту

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках