25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты: «Перанос візіту Беніты Ферэра-Вальднер у Менск будзе вечным»

1

Візіт еўракамісара Беніты Ферэра-Вальднер у Беларусь можа і зусім не адбыцца.

Як нагадвае «Заўтра тваёй краіны», у другі раз на працягу месяца адкладзены візіт у Менск камісара Еўрапейскага Звяза па знешніх сувязях і Еўрапейскай палітыцы суседства Беніты Ферэра-Вальднер.

Па словах палітолага Аляксандра Класкоўскага, гэты візіт першапачаткова выклікаў пытанні.

«Беларускі бок вядзе сваю гульню, аднак у гэтым сюжэце бачная і няўзгодненасць дзеянняў вышэйшых чыноўнікаў Еўразвяза ў беларускім пытанні, - адзначае эксперт. - Сёння ўсе так заўзята прыняліся яго вырашаць, што левая рука не заўсёды ведае, што робіць правая. Па логіцы, візіты павінныя былі ісці па нарастальнай. Мусіць, у пачатку ў лютым павінная была прыехаць Беніта Ферэра-Вальднер, а пад заслону Хаўер Салана як больш высокі па рангу чыноўнік ЕЗ. А атрымалася як раз наадварот. І калі сімвалічная сустрэча «на вышэйшым узроўні» ужо адбылася, і беларускае кіраўніцтва зразумела, што «Ўсходняе партнёрства» ужо ў яго ў кішэні. Пасля гэтага, па меркаванні афіцыйнага Менска, разменьвацца на кантакты з мяльчэйшымі чыноўнікамі ўжо не варта. Тым больш выслухоўваць маралі аб дэмакратыі і захаванні правоў чалавека. А Ферэра-Вальднер як раз дазволіла сабе ў гэты перыяд некалькі падобных выказванняў».

Па меркаванні палітычнага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага, візіту еўракамісара і зусім не наканавана быць.

«Я думаю, перанос візіту Беніты Ферэра-Вальднер у Менск будзе вечным, - кажа палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. - Наколькі я ведаю, у мінулы раз усяго толькі за шэсць гадзін да ейнага адлёту ў Менск патэлефанаваў міністр замежных спраў Беларусі Мартынаў і паведаміў, што ў сувязі з загружанасцю працоўнага графіка Лукашэнка не зможа з ёй сустрэцца. А мэтай жа візіту была менавіта сустрэча з Лукашэнкай. Як мы ведаем, гэты працоўны графік выявіўся ў катанні на лыжах у Арменіі. І я думаю, што такія рэчы не забываюцца. У Брусэлі, як ім здаецца, знайшлі чарговы мудрагелісты варыянт - замест Беніты Ферэра-Вальнер у Беларусь прыедзе кіраўнік МЗСа Чэхіі Карл Шварцэнберг. Хоць нагадаю, што цяперашні чэшскі ўрад ужо знаходзіцца ў чаканні чарговых выбараў - прэм'ер падаў у адстаўку, што, аднак, не прымяншае значэння кіраўніка МЗСа краіны, якая страшынюе у ЕЗ».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках