25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зьміцер Дашкевіч: Дэмакраты ня будуць аддаваць пазыкі Лукашэнкі

24

Лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч выказаў занепакоенасць ростам знешніх пазыкаў Беларусі.

Аб гэтым ён заявіў падчас сёньняшняй прэс‑канферэнцыі «Маладога Фронту», прымеркаванай да маршу «За незалежнасць!», які адбудзецца з Менску 14 тразня, піша «Наша Ніва».

«Новае кіраўніцтва Беларусі не будзе адказваць па знешніх пазыках, якія адзінаасобна бярэ і размяркоўвае Лукашэнка.

Таксама заяўляем аб непрызнанні ўсіх эканамічных дамоваў дыктатара, якія ён афармляў, гандлюючы суверэнітэтам краіны. Ніводная эканамічная дамова, як тое продаж «Белтрансгазу» ці іншыя сумніўныя пагадненні, ня будуць мець прававой моцы для дэмакратычна абранага парламенту і прэзідэнта», — заявіў Зьміцер Дашкевіч.

Нагадаем, за апошнія гады памер сукупнага знешняга доўгу Беларусі (прадпрыемстваў, банкаў, дзяржавы) павялічыўся ў некалькі разоў і дасягнуў 20 мільярдаў даляраў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках