25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады шануюць Леніна

12

У той час як у СНД пракацілася хваля пратэстаў супраць ушанавання памяці Леніна, у Беларусі манументы правадыру пралетарыята прызнаюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны.

Больш за 10 помнікаў Леніну ў Беларусі прызнаныя аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны, паведамляе «Інтэрфакс».

«У дзяржаўны спіс аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны занесена больш за 10 помнікаў Леніну», - заяўляе намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі міністэрства культуры Беларусі Аксана Сматрэнка.

У цяперашні час у дзяржспіс аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі занесена больш за 4,7 тыс. аб'ектаў, удакладніла А.Сматрэнка.

Закранаючы пытанне пра стан помнікаў і абеліскаў, якія не маюць статуту аб'екта гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, спецыяліст адзначыла, што «за іх станам і лёсам сочаць мясцовыя органы ўлады».

Нагадаем, што ў пачатку красавіка стала вядома адразу пра тры інцыдэнты з помнікамі Леніну, дзень нараджэння якога адзначаецца 22 красавіка, што адбыліся ў Расеі.

1 красавіка 2009 года на Фінляндскім вакзале Санкт-Пецярбурга быў падарваны бронзавы помнік Леніну. У выніку выбуху ў ніжняй частцы постаці ўтварылася дзірка дыяметрам каля метра. Помнік вырашана адрэстаўраваць.

На наступны дзень стала вядома, што ў Пяцігорску невядомыя аблілі чорнай фарбай наскальны малюнак Леніна, выкананы ў 1925 годзе. Яны намалявалі на ілбе ў Леніна свастыку, а ўнізе зрабілі надпіс: «Партрэт знішчаны фашыстамі ў 2009 годзе».

А ў Валгаградзе невядомыя прыбралі ў галаўныя ўборы з матэрыі два помнікі - Леніну і Гогалю. На галаву Леніну насунулі парык з пасмачкай валасоў, помнік не пацярпеў.

А 3 красавіка быў узарваны помнік Леніну ва ўкраінскім горадзе Рубежнае Луганскай вобласці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках