25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска з'явіўся нацыянальны сцяг (Фота)

1

Нацыянальны беларускі сцяг з'явіўся 14 красавіка ў цэнтры Менска. Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» замацавалі яго на даху будынка па адрасе Свярдлова, 28.

Сцяг быў вывешаны насупраць міністэрстваў гандлю і спорту і турызму, а таксама ў раёне чыгуначнага вакзалу, паведамляе jeans-by.com.

«Праз месяц спаўняецца 14 год з моманту правядзення рэферэндуму, пасля якога была змененая дзяржаўная сімволіка. У Беларусь былі вернутыя савецкія сцяг і герб. Пасля гэтага нацыянальныя сімвалы фактычна апынуліся пад забаронай. Людзей, якія выкарысталі іх, выходзілі на вулічныя акцыі пад імі, арыштоўвалі і збівалі. Гэта працягваецца да цяперашняга часу.

На працягу бліжэйшага месяца нацыянальныя сцягі будуць вывешвацца над цэнтрам Менска кожны дзень. Мэта гэтых акцый - легалізаванне нацыянальнага сцяга і герба «Пагоня». Гэта можа стаць адным з крокаў з боку ўлад, якія маглі б прадэманстраваць рэальную лібералізацыю і імкненне да незалежнасці» - заявіў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Улад Ігнатовіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках