25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазняк: «Лукашэнка хавае грошы беларускага народа ў Лівіі»

44

Лідэр Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ заявіў, што беларускі кіраўнік захоўвае грошы ў арабскіх краінах.

11 сакавіка адбыўся чарговы сойм Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Да аднапартыйцаў звярнуўся лідэр партыі Зянон Пазняк, які жыве за мяжой. У выступе Пазняка прагучала інфармацыя, якая можа атрымаць велізарны рэзананс.

«Ёсць яшчэ адна праблема, якую ніхто не абмяркоўвае, але якая датычыць дзяржавы і кожнага беларуса. Гэта пытанне грошай, якія беларускі ўзурпатар краў шляхам эксплуатацыі беларускай дзяржавы», - заявіў Зянон Пазняк у сваім выступе, тэкст якога апублікаваны на сайце КХП-БНФ.

«Сістэма і метады эксплуатацыі беларусаў заўважныя для ўсіх, хто ўмее глядзець. З самага пачатку быў створаны паралельны бюджэт (што само па сабе крымінал), якім на сённяшні дзень распараджаецца выключна адзін Лукашэнка, і ніхто не бачыў, колькі там грошай, адкуль прыходзяць і куды сыходзяць, і, наогул, дзе яны знаходзяцца. У канцы 90-х казалі і друкавалі, што ў гэтым «бюджэце» 11 мільярдаў даляраў. У 1998 годзе, за паўгады да бамбавання Сербіі амерыканскай авіяцыяй (1999 г.), Лукашэнка нечакана без патрэбы паехаў у Бялград, абдымаўся там з Мілошавічам, казаў пра аб'яднанне Сербіі, Беларусі і Расеі ў «саюзную дзяржаву», а потым з'ехаў», - нагадвае Пазняк.

Але далей, яшчэ цікавей: «Тады і ў Амерыцы, і ў Еўропе ў палітычных колах я чуў адну і тую ж гісторыю (прычым з падрабязнасцямі). Грошы Лукашэнкі былі ў сербскім банку. Зразумеўшы, што «сябра Слабадан» можа дрэнна скончыць, Лукашэнка прыехаў да яго абдымацца і клясціся ў сяброўстве. У выніку Слабадан Мілошавіч вылучыў яму бранявік для перавозкі грошай з банка на самалёт. Вазілі тры дні. Перавозкай кіравалі чальцы сям'і «вялікага сябра Сербіі». Самалёт паляцеў у невядомым накірунку. Потым стала вядома, што прызямліліся яны ў Лівіі.

Усё было спакойна, пакуль не пачаўся фінансавы крызіс. Узурпатар захваляваўся і запрасіў «брата Муамара» у Менск. «Брат» прыехаў са світай, бедуінскім шатром і дзяўчынамі - «абаронцамі», пабыў і з'ехаў (для выгляду прынялі нейкі мемарандум, пра нейкія неіснуючыя «адносіны»). Выснова з такога братэрскага сяброўства можа быць толькі адна: грошы, якія забралі ў беларускага народа, павінны быць вернутыя беларускаму народу. Зразумела, дзе яны знаходзяцца. Няхай ляжаць. Муамару Кадафі беларусы будуць толькі ўдзячныя».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках