25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: «Немагчыма з ваўка зрабіць вегетарыянца»

4

Былы старшыня Вярхоўнага Савета наведаў з візітам Латвію, дзе распавёў пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі.

Як паведамляе Gorod.lv, у межах візіту лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Латвійскай Сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыяй (ЛСДПП).

Таксама Станіслаў Шушкевіч наведаў Даўгаўпілскі ўніверсітэт і распавёў студэнтам пра сітуацыю ў Беларусі.

«Лукашэнка прысвоіў сабе фантастычную ўладу, -- заявіў Станіславаў Шушкевіч. -- І ў гэтым яму дапамагла Расея. Лукашэнка прадае Беларусь вялікаму ўсходняму суседу, і Еўразвяз, бачучы ўсё гэта, нічога не робіць. Варта было толькі Лукашэнку вызваліць са зняволення частку палітвязняў, як ЕЗ пачаў казаць аб тым, што той стаў прытрымвацца дэмакратычных прынцыпаў. А тое, што ён выпусціў аднаго, а пасадзіў іншых, яны гэтага не бачаць. Затое пасля візіту ў Менск Хаўера Саланы ЕЗ заявіў аб тым, што яны будуць будаваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі. Больш за тое, яны агучылі думку аб тым, што дэмакратыі ў нашай краіне няма, таму што яны, гэта значыць Еўропа, ізалявалі Лукашэнку ад сусветнай супольнасці. Вядома, для прадстаўнікоў апазіцыі такія крокі ЕЗ незразумелыя і невытлумачальныя. Як яны не разумеюць, што немагчыма з ваўка зрабіць вегетарыянца».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках