25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады выставілі на продаж у Нямеччыне 500 прадпрыемстваў

20

Дэлегацыя Беларусі прывезла на Гановерскі кірмаш спіс з 500 прадпрыемстваў, якія прапаноўваюцца для прыватызацыі.

Як паведамляе «Нямецкая хваля», Менск прапаноўвае інвестарам, апроч іншага, набыць рыбную ферму ў Берасці, абутковую фабрыку ў Гомелі, пастаўшчыка камплектуючых для чыгункі, энергаразмеркавальныя прадпрыемствы, вытворцаў вылічальнай тэхнікі.

У цяперашні час дзве траціны прадпрыемстваў у Беларусі застаюцца ў дзяржаўнай уласнасці. Таму рашэнне аб продажы сотняў прадпрыемстваў, відавочна, далося краіне няпроста. Але скарачэнне ўскосных датацыяў з боку Расеі, такіх, як узняцце коштаў на энерганосьбіты, і эканамічны крызіс прымусілі Аляксандра Лукашэнку змяніць сваю пазіцыю адносна таго, што дзяржава з'яўляецца найбольш эфектыўным уласнікам, лічыць «Нямецкая хваля».

Нагадаем, Беларусь застаецца адной з нешматлікіх белых плямаў на інвестыцыйнай карце Еўропы. З-за міжнароднай ізаляцыі дзяржавы замежныя інвестыцыі заставаліся на мінімальным узроўні.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках