25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за палову беларусаў з-за крызісу перайшлі на таннейшыя прадукты і рэчы

2

Больш за 60% жыхароў Беларусі ў апошнія два-тры месяцы сталі купляць таннейшыя прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці.

Да такіх высноваў прыйшлі эксперты сацыялагічнага цэнтра «Люстэрка-Інфо». І толькі 8,4% апытаных кажуць, што эканоміць пакуль не пачалі, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Паводле вынікаў даследавання, самыя ашчадныя - жыхары Магілёўскай вобласці (44% апытаных імкнуцца купляць таннейшыя прадукты і тавары). Менш усяго задумваюцца аб тым, з якой хуткасцю худнее кашалёк у Віцебскай вобласці і ў Менску (не заўважылі, што сталі купляць таннае 17,7 і 11,3% адпаведна).

У эканомным рэжыме пачалі жыць у асноўным тыя, каму больш за 60 год (42,1%) і тыя, каму зараз ад 40 да 49 (36,4%). Тых, хто не стаў з-за крызісу купляць таннейшыя прадукты і тавары, больш сярод моладзі ва ўзросце 18-24 год.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках