25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянера асудзілі за распаўсюд ўлётак перад «Чарнобыльскім Шляхам»

Брагінскі раённы суд аштрафаваў гомельскага актывіста апазіцыі Аляксандра Працко на 3 базавых велічыні за раздачу ўлётак з інфармацыяй аб маючым адбыцца ўскладанні кветак да помніка адселеным вёскам у Чарнобыльскай зоне.

Яго прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 "Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання", перадае сайт Odsgomel.org.

Разам з Аляксандрам Працко была таксама затрыманая Наталля Шчукіна, аднак на яе пратакол складзены не быў.

Нагадаем, сёння актывісты АГП Аляксандр Працко і Наталля Шчукіна ў Брагіне раздавалі гараджанам улёткі, у якіх АДС паведамляюць пра намер ўскласці кветкі і вянкі да помніка адселеным вёскам і першаму пажарніку, які загінуў ад радыяцыі, Васілю Ігнаценку. Іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі і абвінавацілі А. Працко ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках