25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чарнобыльскай зоне зладзілі «аблаву» на апазіцыянераў

1

Увечары 23 красавіка ў Нароўлі міліцыя затрымала гомельскіх дэмакратаў Уладзіміра Кацору, Андрэя Тоўчына і Аляксандра Процку, якія распаўсюджвалі інфармацыю пра акцыю з нагоды 23-яй гадавіны чарнобыльскай трагедыі, якая мае адбыцца.

У прыватнасці, гаворка ішла пра ўскладанне 25 красавіка лідэрамі апазіцыйных партыяў вянкоў і кветак да чарнобыльскага мемарыяла, перадае «Радыё Свабода».

У райаддзеле міліцыі ўсіх арыштаваных палітыкаў дапыталі. Супраць Андрэя Тоўчына склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства і затрымалі на ноч у ізалятары. Сёння яго будуць судзіць.

Нагадаем, што 2 дні таму Брагінскі раённы суд аштрафаваў гомельскага актывіста апазіцыі Аляксандра Процку на 3 базавыя велічыні за раздачу ўлётак з інфармацыяй пра ўскладанне кветак да помніка адселеным вёскам у Чарнобыльскай зоне, якое мае адбыцца.

Актывісты АГП Аляксандр Процка і Наталля Шчукіна ў Брагіне раздавалі гараджанам улёткі, у якіх АДС паведамляюць пра намер ускласці кветкі і вянкі да помніка адселеным вёскам і першаму пажарніку, які загінуў ад радыяцыі, Васілю Ігнаценку. Іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі і абвінавацілі А.Процку ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках