25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РПЦ: Сустрэча Папы і Патрыярха не павінна вызначацца палітычнай кан'юнктурай

13

Прадстаўнік Рускай праваслаўнай царквы пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі пра магчымасць хуткай сустрэчы Патрыярха Маскоўскага і Папы Рымскага ў Беларусі.

Як лічыць прадстаўнік Маскоўскага патрыярхата Антоній Іллін, сустрэча Патрыярха Кірыла і Папы Бенедыкта XVI «не павінна вызначацца імгненнай палітычнай кан'юнктурай».

«Яна не павінна быць нейкім шоў перад тэлекамерамі, а павінна стаць плёнам вельмі сур'ёзнай, удумлівай дыскусіі пра існуючыя праблемы, каб сама сустрэча сталася не пускавым момантам для іх вырашэння, а нейкім вынікам сур'ёзных кансультацыяў», - заявіў напярэдадні парталу «Інтэрфакс-Рэлігія» в. а. прадстаўніка Маскоўскага Патрыярхата пры еўрапейскіх міжнародных арганізацыях протаіерэй Антоній Іллін.

Такім чынам ён пракаментаваў словы Аляксандра Лукашэнкі, сказаныя ім у гэты аўторак пасля сустрэчы з кіраўніком Ватыкана і датычныя таго, што сустрэча Патрыярха і Папы можа адбыцца ўжо ў хуткім часе.

«Але ў любым выпадку ні парадак, ні месца, ні час сустрэчы Патрыярха і Папы не могуць вызначацца выключна нейкай імгненнай палітычнай кан'юнктурай. Гэта занадта важны крок, і калі ён не будзе прарыўным, дык сама сустрэча будзе абясцэненая, а абодва бакі не змогуць з яе вынесці тое, што маглі б вынесці», - упэўнены прадстаўнік Рускай царквы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках