25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады адмовіліся стварыць грамадскую камісію па пераглядзе крымінальных справаў

6

У «нацыянальным сходзе» Беларусі не падтрымалі ініцыятыву стварэння грамадскай камісіі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх справаў.

Зварот з такой ініцыятывай група грамадзянаў накіравала 8 красавіка Аляксандру Лукашэнку, а таксама кіраўнікам абедзвюх палатаў «нацыянальнага сходу» Уладзіміру Андрэйчанку і Барысу Батуры. Пад лістом стаяла 950 подпісаў. Зварот ініцыявалі група жанчынаў, не згодных з рашэннямі па сваіх грамадзянскіх справах і па крымінальных справах сваіх блізкіх.

У лісце адзначалася, што шмат дзясяткаў грамадзянаў, не згодных з неабгрунтаванымі рашэннямі па сваіх грамадзянскіх і крымінальных справах, гадамі спрабуюць атрымаць аргументаваныя адказы ад старшыні Вярхоўнага суду і генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. На думку аўтараў звароту, дзейнасць грамадскай камісіі дазволіць выключыць судовыя памылкі і дасць шанец тым, хто абгрунтавана лічыць, што пры разглядзе яго справы было парушана заканадаўства.

Як інфармуе БелаПАН, у зваротным лісце кіраўнік камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве «савета рэспублікі» Яўген Смірноў паведаміў, што ў заканадаўстве адсутнічаюць прававыя падставы для стварэння грамадскай камісіі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх справаў.

Ён нагадаў, што паводле Канстытуцыі судовая ўлада ў краіне належыць судам. Таму ў нашай краіне нібыта нельга ствараць ніякіх іншых органаў для разгляду і вырашэння крымінальных і грамадзянскіх справаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках