25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Насупраць Нацбанка лунаў бел-чырвона-белы сцяг (Фота)

10

Нацыянальныя сцягі працягваюць з'яўляцца ў самым цэнтры сталіцы. Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вывешваюць іх на дахах будынкаў.

27 красавіка беа-чырвона-белы сцяг з'явіўся на праспекце Незалежнасці, 19, насупраць Нацыянальнага Банка РБ.

А 28 красавіка нацыянальны сцяг быў замацаваны на даху будынка па вуліцы Калініна, 1.

Нагадаем, што 14 красавіка актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» пачалі 30-дзённую акцыю па вывешванні нацыянальных сцягоў у цэнтры Менска. Акцыя прысвечаная ўгодкам рэферэндуму па змене нацыянальнай сімволікі, які адбыўся ў 1995 годзе. Бел-чырвона-белыя сцягі з'яўляюцца над Менскам у самых ажыўленых месцах горада.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках