25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Беларусі ўрэзаў бюджэт на 11,1 трыльёнаў рублёў

5

Савет міністраў сфармаваў бюджэт на 2009 год і скараціў яго выдаткі і прыбытак на 11,1 трыльёнаў рублёў – да 62,8 трыльёнаў.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 2 красавіка па пытаннях фармавання і выкарыстання сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў. Раней прыбыткі бюджэту былі запланаваныя ў аб'ёме 73,9 трлн. рублёў, выдаткі – 76,7 трлн. рублёў, дэфіцыт – 2,8 трлн. рублёў.

Урад прапаноўвае спыніць у 2009 годзе рэалізацыю 6 інвестыцыйных праграмаў, выключыць 32 праграмы і 270 мерапрыемстваў», а па 42 праграмах – перанесці тэрміны рэалізацыі на наступныя гады.

Таксама падчас учорашняй нарады Аляксандр Лукашэнка абвесціў курс, накіраваны на эканомію бюджэтных выдаткаў, і заявіў, «кожны рубель, які мяркуецца расходваць з бюджэту, трэба разглядаць пад мікраскопам, адсекчы ўсё другараднае, малазначнае».

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што грошы з дзяржаўнага бюджэту будуць размяркоўвацца пад пільным кантролем.

Ён заявіў, што «той, хто прэтэндуе на бюджэтныя грошы, павінен прыйсці да вас з канкрэтным планам, куды пойдуць гэтыя грошы».

Лукашэнка адзначыў, што «за кожным фондам будзе назіраць персанальна канкрэтны чалавек. А, па-другое, грошы будуць атрымліваць пад канкрэтны праект».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках