25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Еўрапарламента: «Мы павінны дамагчыся, каб беларусы жылі ў свабодзе і дэмакратыі»

6

Ганс-Герт Пётэрынг заяўляе, што Еўразвяз павінен дамагчыся вяршэнства закона ў Беларусі.

Выступаючы на кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі ў Варшаве, старшыня Еўрапарламента Ганс-Герт Пётэрынг заявіў:

«Мы павінны дамагчыся, каб беларусы жылі ў свабодзе і дэмакратыі».

Старшыня Еўрапарламента заявіў, што Еўрапейская народная партыя заснаваная на прынцыпах дэмакратыі, прававой дзяржавы. «І мы не павінны захоўваць гэтыя правы толькі для сябе», – цытуе Пётэрынга AFP.

На кангрэсе ЕНП у Варшаве сабралася каля 2500 дэлегатаў, з іх больш за 10 кіраўнікоў урадаў краінаў Еўразвяза, а таксама краінаў, якія хочуць да яго далучыцца, - Украіны і Грузіі. У якасці гасцей на кангрэс былі запрошаныя прадстаўнікі беларускай апазіцыі.

Нагадаем, што 7 траўня ў Празе адбудзецца саміт ЕЗ па праграме «Усходняе партнёрства», на які запрошаная Беларусь. Днямі Вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Хаўер Салана заявіў, што разлічвае, што прэзідэнты Беларусі і Малдовы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Варонін не прымуць удзел ва ўстаноўчым саміце палітыкі «Усходняе партнёрства» 7 траўня ў Празе. Такое меркаванне ён выказаў журналістам 27 красавіка ў Люксембурзе пасля заканчэння сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў ЕЗ. Таксама такога меркавання прытрымваюцца прэзідэнт Чэхіі, кіраўнік МЗС Нідэрландаў і іншыя еўрапейскія палітыкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках